25 красавiка 2024, Чацвер, 7:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўразвяз падоўжыў на год забарону на інвестыцыі ў Крым

2
Еўразвяз падоўжыў на год забарону на інвестыцыі ў Крым

У ЕЗ заявілі пра цвёрдую прыхільнасць суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.

Рада ЕЗ пастанавіла падоўжыць на год забарону на інвестыцыі ў акупаваны Крым.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Рады ЕЗ.

«18 чэрвеня 2019 года Рада падоўжыла абмежавальныя захады ў дачыненні да Крыма і Севастопаля да 23 чэрвеня 2019 года», – гаворыцца ў паведамленні.

У ЕЗ таксама нагадалі пра сваю цвёрдую прыхільнасць суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.

«Праз чатыры гады пасля незаконнай анэксіі Аўтаномнай Рэспублікі Крым і горада Севастопаля Расейскай Федэрацыяй ЕЗ зноў пацвердзіў, што не прызнае і прадаўжае асуджаць гэтае парушэнне міжнароднага права» – гаворыцца ў паведамленні.

Санкцыі ЕЗ уключаюць забарону на імпарт у ЕЗ тавараў з Крыма і Севастопаля; інвестыцыі ў Крым або Севастопаль; турыстычныя паслугі ў Крыме і Севастопалі, напрыклад, еўрапейскія круізныя лайнеры не могуць заходзіць у крымскія парты; экспарт пэўных тавараў і тэхналогій у Крым, сярод іншага, у сферы транспарту, тэлекамунікацый і энэргетыкі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках