29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сярэдні заробак у Польшчы вырас да $1270

9
Сярэдні заробак у Польшчы вырас да $1270

У траўні заробкі ў польскім сектары прадпрыемстваў выраслі на 7%.

Паводле звестак Галоўнай статыстычнай управы Польшчы, працаўладкаванне ў сектары прадпрыемстваў у траўні гэтага года павялічылася на 3,7% у параўнанні з мінулым. А сярэдні заробак брута вырас на 7% у параўнанні з траўнем мінулага года і склаў 4696 злотых 59 грошаў (1092 еўра), паведамляе «Радыё Польшча».

Са слоў галоўнай эканамісткі Паштовага банка Монікі Куртэк, рост працаўладкавання на ўзроўні 3,7% утрымліваецца ўжо некалькі месяцаў. У сітуацыі эканамічнага ажыўлення дынаміка павінна павялічвацца. Гэтага не адбываецца, дарэчы, з прычыны недахопу работнікаў на польскім рынку працы.

Тэмп росту заробкаў у траўні выявіўся ніжэйшым, чым у красавіку, калі розніца росту была на ўзроўні 7,8% у параўнанні з мінулым годам. Моніка Куртэк гэта тлумачыць тым, што заробак у Польшчы сістэматычна расце, таму павелічэння можна чакаць у наступных месяцах.

Апублікаваныя звесткі Галоўнай статыстычнай управы Польшчы тычацца сектара прадпрыемстваў, то бок, фірмаў, у якіх працуе больш за 9 чалавек.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках