18 красавiка 2024, Чацвер, 3:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Намеснік галоўнага лекара Менскай абласной дзіцячай лякарні атрымаў хабараў на $23 тысячы

18
Намеснік галоўнага лекара Менскай абласной дзіцячай лякарні атрымаў хабараў на $23 тысячы

Абвінавачаны знаходзіцца пад вартай.

Следчы камітэт скончыў расследаванне крымінальнай справы былога намесніка галоўнага лекара ў тэхніцы Менскай абласной дзіцячай клінічнай лякарні. Нагадаем, яго затрымалі ў студзені 2018 года падчас атрымання хабару, паведамляе СК.

Следчыя высветлілі, што з траўня 2015 года да снежня 2017 года ён не раз атрымліваў хабар ад прадстаўнікоў будаўнічых арганізацый за прыцягненне іх для правядзення рамонтных работ на аб'ектах медустановы, укладанне з імі дамоваў найму, станоўчую прыёмку выкананых імі работ і іх своечасовую аплату.

- Следствам сабраныя довады аб 24 фактах перадачы службовай асобе грашовых сродкаў на агульную суму больш за 46 тысяч рублёў, - адзначае афіцыйная прадстаўніца УСК Менскай вобласці Таццяна Беланог.

На мужчыну завялі крымінальную справу паводле ч.1 2 арт.430 КК (атрыманне хабару, у тым ліку паўторна і ў значнай суме). Цяпер абвінавачваны па-ранейшаму знаходзіцца пад вартай.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках