20 красавiка 2024, Субота, 13:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дантыст, рэжысёр і палітык: хто яны - героі Ісландыі на ЧС-2018

5
Дантыст, рэжысёр і палітык: хто яны - героі Ісландыі на ЧС-2018
ФОТА: HALLDOR KOLBEINS

Нацыянальная каманда астраўной дзяржавы закахала ў сябе заўзятараў з усяго свету.

Ісландыя - самая маланаселеная краіна свету, нацыянальная каманда якой дайшла да групавога этапу чэмпіянату свету ў футболе. І менавіта яе футбалістам удалося спыніць аргенцінскі «бронецягнік», нягледзячы на Ліянэля Мэсі, і дамагчыся нічыёй - 1:1, паведамляе bbc.com.

Ісландыя стала прыкметнай у міжнародным футболе адносна нядаўна. Акрамя таго, у краіне жывуць усяго 334 252 чалавекі, і, адпаведна, у нацыянальнай камандзе не так шмат прафесійных гульцоў, і ў большасці з іх ёсць і іншая праца.

Рэжысёр Ханэс Хальдоўрсан

ХАНЭС ХАЛЬДОЎРСАН ПЕРАХАПІЛІ ПЕНАЛЬЦІ МЭСІ
ФОТА: CLIVE ROSE

Брамнік Ханэс Хальдоўрсан перахапіў пенальці Ліянэля Мэсі і адразу ж стаў нацыянальным героем.

Але ён не толькі абараняе браму. Астатні час ён працуе рэжысёрам кароткаметражных фільмаў рэкламных ролікаў.

Відэаролікі Ісландыі для «Еўравізіі» ў 2012 годзе і для Coca-Cola напярэдадні чэмпіянату свету 2018 года ў Расеі - ягоная работа.

Раней ён працаваў на нарвежскую кампанію Sagafilm, якая кажа, што, як толькі ён стоміцца ад футбола, яны адразу ж возьмуць яго назад.

Палітык Рурык Гісласан

РУРЫК ГІСЛАСАН НЕ ТОЛЬКІ ФУТБАЛІСТ, АЛЕ І ПАЛІТЫК
ФОТА: MATTHIAS HANGST

На нядаўніх прэзідэнцкіх выбарах у Егіпце нападнік «Ліверпуля» Мо Салах нечакана апынуўся нават для самога сябе на другім месцы - больш за мільён чалавек упісалі ягонае імя на выбарчых бюлетэнях.

Але гэта было народнай ініцыятывай. Паўабаронца ісландскай нацыянальнай каманды Рурык Гісласан, які добра паказаў сябе на ЧЕ-2016, двойчы ўваходзіў у спіс кандыдатаў правацэнтрысцкай Партыі незалежнасці ў акрузе Паўднёвы Рэйк'явік.

Ён так і не быў абраны, і, уласна, і не думаў стаць дэпутатам парламента. Ягонае імя было ў канцы спісу, і з'явілася яно там толькі для таго, каб пераканаць ягоных прыхільнікаў галасаваць за партыю.

Ва ўсякім выпадку, ён гуляе ў футбольным клубе ў Нямеччыне і наўрад ці змог бы сумяшчаць гэта з працай парламентарыя.

Сямейны пачын: Альберт Гудмундсан

СЯМ'Я ГУДМУНДСАНА ЗВЯЗАНАЯ З ФУТБОЛАМ ВОСЬ УЖО ЧАТЫРЫ ПАКАЛЕННІ
ФОТА: GABRIEL ROSSI

Нечаканы поспех нацыянальнай каманды Ісландыі на Еўра-2016, калі ёй удалося дасягнуць чвэрцьфіналу, праславіла Гудмундура Бенедзіктсана, футбольнага каментатара, чые ўсё больш і больш эмацыйныя крыкі ў эфіры разышліся па ўсім свеце. Для таго, каб ацаніць ягонае пераўзбуджэнне, не трэба было разумець ні слова па-ісландску.

Ягоны сын, нападнік Альберт Гудмундсан, гуляў на ЧС-2018 у матчы з Аргенцінай.

Але на гэтым футбольныя сувязі гэтай сям'і на сканчаюцца.

Маці Альберта, Крыстб’ёрг Інгадацір, таксама была футбалісткай, і дачкой былога нападніка Інгі Б'ёрна Альбертсана, які трымаў рэкорд у колькасці забітых галоў у першым дывізіёне Ісландыі паміж 1987-м і 2012-м гадамі.

Больш за тое, прадзядуля Альберта, якога таксама клікалі Альбертам, быў першым у гісторыі Ісландыі прафесійным футбалістам. У 1940-х гадах ён гуляў за лонданскі «Арсенал» і італійскі «Мілан».

Чатыры пакаленні гэтай сям'і забівалі галы для Ісландыі.

Дантыст Хеймір Хатльгрымсан

ХЕЙМІР ХАТЛЬГРЫМСАН ЗАДАВОЛЕНЫ, ШТО АРГЕНЦІНА НЕ ЗДОЛЕЛІ ПЕРАМАГЧЫ НАЦЫЯНАЛЬНУЮ КАМАНДУ ІСЛАНДЫІ
ФОТА: MATTHIAS HANGST

Мяняць кар'еру, як вядома, нялёгка. Сумяшчаць дзве кар'еры яшчэ складаней.

Але часам гэта прыносіць добры плён, як паказвае прыклад Хейміра Хатльгрымсана.

Шмат гадоў ён працаваў дантыстам на сваіх родных выспах Вестманнаэйяр. Але ў 1990-я гады ён наважыў заняцца яшчэ і футболам, і стаў трэнерам жаночай нацыянальнай каманды Ісландыі, не кідаючы пры гэтым сваёй асноўнай зубалячэбнай працы.

Да 2011 года ён стаў намеснікам галоўнага трэнера мужчынскай футбольнай нацыянальнай каманды Ісландыі, а ў 2013-м - яе галоўным трэнерам, пасля таго як Ларс Лагербак наважыў вярнуцца ў Швэцыю.

Пры гэтым Хеймір Хатльгрымсан не забывае пра сваіх пацыентаў на астравах Вестманаэйяр і ў вольны час вяртаецца туды, каб весці прыём. З ягоных слоў, для яго гэта найлепшы для адпачынак.

Брат пекара Кольбейн Сігтарсан

КАЛЬБЕЙН СІГТАРСАН ЗАБІЎ ГОЛ У БРАМУ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ КАМАНДЫ АНГЛІІ НА ЕЎРА-2016
ФОТА: LAURENCE GRIFFITHS

Кальбейн Сігтарсан не ўвайшоў у першы склад нацыянальнай каманды Ісландыі на ЧС-2018, але менавіта ён забіў другі гол у браму нацыянальнай каманды Англіі на чэмпіянаце Еўропы ў 2016 годзе. Тады Ісландыя атрымала перамогу з лікам 2-0.

Агент Кальбейна - ягоны брат Андрэй, які ў вольны ад футбола час дапамагае сям'і кіраваць сеткай булачных у Рэйк'явіку.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках