28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Латвійцы будуць штотыдзень пікетаваць амбасаду РФ у Рызе

1
Латвійцы будуць штотыдзень пікетаваць амбасаду РФ у Рызе

Арганізатарам акцыі выступіла латвійскае Грамадства падтрымкі Украіны.

Жыхары Рыгі і прадстаўнікі ўкраінскай дыяспары заявілі пра намер штотыдзень пікетаваць амбасады РФ у рамках сусветнай акцыі #FreeUkrainianPoliticalPrisonersOfKremlin. Пра гэта распавяла адна з арганізатарак акцыі Таццяна Лазда, паведамляе «Укринформ».

З яе слоў, ініцыятары прыслухоўваліся да просьбаў украінскай улады і праваабаронцаў, якія цяпер змагаюцца за выратаванне Алега Сянцова і ўсіх украінскіх палітвязняў, што незаконна ўтрымліваюцца ў калоніі РФ.

«Пікетаванне расейскай амбасады будзем праводзіць у той жа дзень тыдня, што і нашы сябры ў Таліне - у чацвер», - сказала Лазда.

Яна адзначыла, што заяўка пададзеная на правядзенне акцый 21 і 28 чэрвеня, 5 і 12 ліпеня, з 17:00 да 18:00 каля расейскай амбасады па адрасе вул. Антоніяс, 2.

Арганізатарам акцыі выступіла латвійскае Грамадства падтрымкі Украіны (Ukrainas Patriotu Kustiba).

Адзначаецца, што у Эстоніі ў Талін пікетуюць амбасаду краіны-агрэсара ўжо тры з паловай гады штотыдзень.

Раней сёння, 18 чэрвеня, упаўнаважаная ВР у правах чалавека Людміла Дзянісава не змагла атрымаць доступ да ўкраінскіх палітвязняў у расейскай калоніі Лефартова, нягледзячы на дазвол суду.

Дзянісава ўжо пяць дзён у РФ і дагэтуль яе не дапусцілі ні да аднаго ўкраінца.

15 чэрвеня амбудсменцы Людміле Дзянісавай адмовілі ў сустрэчы з незаконна асуджаным у РФ украінскім рэжысёрам Алегам Сянцовым у турме запалярнага пасёлка Лабытнангі. 16 чэрвеня яна не змагла сустрэцца з Мікалаем Карпюком у расейскім Уладзіміры.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках