20 красавiка 2024, Субота, 7:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«У Беларусі можна пасадзіць любое міністэрства, а не толькі Міністэрства аховы здароўя»

27
«У Беларусі можна пасадзіць любое міністэрства, а не толькі Міністэрства аховы здароўя»
АРХІЎНЫЯ ФОТА TUT.BY

Уся сістэма ўлады ў краіне пабудаваная на карупцыі.

Новы тыдзень – новыя карупцыйныя справы. Камітэт дзяржбяспекі правёў найбуйнейшую антыкарупцыйную аперацыю і выявіў, што не ўсё добра ў Міністэрстве аховы здароўя. Чыноўнікі нажываюцца на мудрагелістых карупцыйных схемах, прыкрываюць іх сілавікі, а за ўсё гэта плацяць беларусы, гаворыцца ў рэпартажы «Белсата».

Праз тры тыдні будзе 24 гады, як Лукашэнка стаў кіраўніком, яшчэ больш гадоў – ягонай "барацьбе" з карупцыяй. За чвэрць стагоддзя пры нібыта ўвесьчаснай "барацьбе" яна не толькі не знікла, а расквітнела. Бо як інакш назваць цэлыя серыі выкрывальных карупцыйных справаў? Карупцыянераў, як высвятляецца, у краіне не адзінкі, а цэлыя кланы.

«Іх і будзе шмат, чыноўнікаў-карупцыянераў. Чаму? Таму што ўся гэтая сістэма ўлады пабудаваная на карупцыі. Сёння можна саджаць практычна любое міністэрства», – кажа праваабаронца і былы следчы Алег Волчак.

Дайшла чарга да Міністэрства аховы здароўя: учора там затрымалі больш за дзясятак чыноўнікаў, большасць з якіх з «Белмедтэхнікі». Чыноўнікі з выгодай для ўласных кішэняў праводзілі тэндары для закупак медтэхнікі. Стваралі так званую фірму-пракладку, якая накручвала кошт і прадавала ў Беларусь з-за мяжы абсталяванне і прылады ўтрая даражэй, чым рынкавы кошт. Так, напрыклад, рынкавы кошт пратэза тысяча даляраў, беларусы іх набываюць за 3000.

«Натуральна, гэтыя 2 тысячы дзеляцца паміж удзельнікамі гэтага працэсу. Гэта фірма-пракладка і чыноўнік з Міністэрства аховы здароўя, які ўсё пакрывае», – кажа журналіст Алесь Залеўскі.

Вынікі карупцыйных схемаў мы бачым штодня ў аптэках.

«Калі мы знаходзімся ў краме ці аптэцы, то бачым, што лекі, якія ва Украіне каштуюць 12 рублёў, у нас каштуюць 22 рублі», – дадае Аляксандр Залеўскі.

Людзям пры гэтых схемах даводзіцца плаціць двойчы – спачатку падаткі, якія ідуць у кішэні чыноўнікаў, і за медпаслугі, бо грошай у Міністэрстве аховы здароўя няма: іх выдаткавалі нібыта на дарагое абсталяванне, а на самай справе забралі чыноўнікі.

Стане цяпер лепш, калі карупцыйныя схемы выкрытыя, а вінаватыя чыноўнікі звольненыя? Спецыялісты ў эфектыўнасць паказальных справаў не вераць.

«Гэта піяр. Што, нельга было прасачыць гэтыя тэндары 5–7 гадоў таму? Чым тады займаліся праваахоўныя органы? Цяпер садзяць штодня 10–20 чалавек. Хутка турмаў не хопіць. Вы паглядзіце – мытнікі сядзяць, Міністэрства аховы здароўя сядзіць, адукацыя сядзіць, банк, кіраўнікі “Беларусбанка” таксама практычна ўсе сядзяць», – адзначае Алег Волчак.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках