19 красавiка 2024, Пятніца, 14:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арганізатары канцэртаў аб'ядналіся, каб выказаць сваё стаўленне да ідэолагаў

8
Арганізатары канцэртаў аб'ядналіся, каб выказаць сваё стаўленне да ідэолагаў
АЛЕСЬ ДЗЯНІСАЎ
ФОТА: CHARTER97.ORG/ИВАН МЕЖУЙ

Арганізатары мерапрыемстваў напісалі ліст у Менгарвыканкам.

Беларускія арганізатары канцэртаў аб'ядналіся, каб выказаць сваё стаўленне да дзейнасці ідэолагаў, паведамляе «Белсат».

«З адмовай у выдачы гастрольнага пасведчання сутыкаліся практычна ўсе актыўныя беларускія прамоўтары, як толькі была ўведзеная такая практыка ў 2013 годзе. Да гэтага часу непажаданыя мерапрыемствы забараняліся проста праз тэлефон, без якіх-небудзь папяровых сведчанняў», – піша сайт «TuzinFM».

І нагадвае, што першая задакументаваная забарона ў Беларусі праз цэнзурныя прычыны адбылася ў 2014 годзе, калі ідэолагі адмовілі арганізатарам канцэрту гурта «Амарока».

У гэтай і наступных адмовах чыноўнікі кіраваліся пунктам «Палажэння аб арганізацыі і правядзенні культурна-відовішчных мерапрыемстваў», згодна з якім забараняюцца арганізацыя і правядзенне мерапрыемстваў:

– якія маюць на мэце ажыццяўленне прапаганды вайны ці экстрэмісцкай дзейнасці;

– якія ўяўляюць пагрозу нацыянальнай бяспецы, грамадскаму парадку, маральнасці і здароўю насельніцтва, правам і свабодам грамадзянаў;

– з парушэннем патрабаванняў гэтага Палажэння і іншых актаў заканадаўства, у тым ліку ў сферы аўтарскага права і сумежных правоў.

У 2016 годзе ў Беларусі ўвялі Кодэкс пра культуру, з гэтага моманту ідэолагі сталі адмаўляць у выдачы гастрольных пасведчанняў на «падставе пастановы мастацкай камісіі». Такім чынам, напрыклад, забаранілі сольны выступ Алеся Дзянісава. Прычым склад гэтай камісіі не раскрываўся і ніякіх дадатковых тлумачэнняў не давалася. І толькі дзякуючы судовай справе атрымалася даведацца прозвішчы людзей, якія вызначаюць мастацкі ўзровень. Усе яны апынуліся дзяржслужбоўцамі. На той суд супраць ідэолагаў не прыйшоў ні адзін арганізатар канцэртаў. Больш за тое, большасць прамоўтараў аддавалі перавагу таму, каб не агучваць публічна тое, што ім забаранілі той ці іншы канцэрт. І вось сёлета арганізатары канцэртаў пастанавілі.

ПАВЕЛ СКАЛАБАН, ДА 1.06.2018 КІРАЎНІК ІДЭАЛАГІЧНАЙ УПРАВЫ МЕНГАРВЫКАНКАМА. ЯК ПРАВІЛА, ЗА ЯГОНЫМ ПОДПІСАМ БЫЛІ АФОРМЛЕНЫЯ АДМОВЫ Ў ГАСТРОЛЬНЫХ ПАСВЕДЧАННЯХ

Сёлета колькасць адмоваў у гастрольных пасведчаннях, якія выдае Менгарвыканкам, пайшла на сотні. І ўсё – з прычыны «нізкага мастацкага ўзроўню». Пасля скандалу з канцэртам расейскага рэпера «Face» за справу ўзялася Генеральная пракуратура. Паводле вынікаў іх праверкі быў забаронены, напрыклад, выступ расейскага выканаўцы «Элджэя».

Гэтая сітуацыя падштурхнула беларускіх прамоўтараў да калектыўнага звароту ў Менгарвыканкам. Ініцыятарам выступіў арт-дырэктар клуба «Ili» Павал Юрцэвіч.

ВІТАЛІНА РУДЗІКАВА, З 2010 ГОДА КІРАЎНІЦА ЎПРАВЫ КУЛЬТУРЫ МЕНГАРВЫКАНКАМА

Ён тлумачыць, што гэты ліст пакуль не мае на мэце змяніць існы парадак справаў. У ім акрэсліваецца патрэба растлумачыць фармулёўку «нізкі мастацкі ўзровень», якой карыстаюцца чыноўнікі. Арганізатары просяць чыноўнікаў даць поўны і разгорнуты адказ на пытанне, што ўваходзіць у паняцце «нізкі мастацкі ўзровень» і ў выпадку адмоваў у выдачы гастрольных пасведчанняў паказваць поўны пералік прэтэнзій да твораў, іх выканання з тым, каб не дапусціць надалей узнікнення падобных сітуацый.

«Патлумачце, якія рыфмы, тэмпы і рытмы азначаюць “нізкі мастацкі ўзровень”, бо мы не разумеем», – пішуць прамоўтары.

Ліст падпісалі 12 чалавек, сярод якіх кіраўнікі некалькіх канцэртных пляцовак і арганізатары пераважна невялікіх канцэртаў. Буйныя прамоўтары і кіраўнікі вялікіх канцэртных агенцтваў ініцыятыву пакуль не падтрымалі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках