29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША спынілі падрыхтоўку да супольных з Паўднёвай Карэяй манеўраў

ЗША спынілі падрыхтоўку да супольных з Паўднёвай Карэяй манеўраў
ФОТА: GETTY IMAGES

Бакі прадоўжаць каардынаваць свае крокі ў рэгіёне.

ЗША спынілі падрыхтоўку да запланаваных на жнівень супольных буйнамаштабных вайсковых вучэнняў з Рэспублікай Карэя. Пра гэта паведаміла афіцыйная прадстаўніца Пентагона Дана Уайт, паведамляе dw.com.

Паводле ейных словаў, бакі прадоўжаць каардынаваць свае крокі, аднак пастанова наконт правядзення далейшых манеўраў яшчэ не прынятая.

Пазіцыю амерыканскага боку пацвердзіла Міністэрства нацыянальнай абароны Паўднёвай Карэі, сцвярджае паўднёвакарэйскае інфармагенцтва Рэнхап.

Умовай для падобнага кроку служыць выкананне Паўночнай Карэяй дадзеных раней абяцанняў пра дэнуклеарызацыю, заявіла прэс-сакратарка Белага дому Сара Сандэрс.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пасля сустрэчы з лідарам КНДР Кім Чэн Ынам у Сінгапуры адзначыў высокі кошт манеўраў. Напрыклад, Рэспубліка Карэя "не на ўсе сто адсоткаў" плаціць унёскі ў бюджэт супольных вучэнняў, заявіў амерыканскі прэзідэнт.

У Паўднёвай Карэі размешчаныя блізу 28,5 тысячы салдатаў ЗША. Яны рэгулярна праводзяць вучэнні ў рэгіёне са сваімі хаўруснікамі. У 2017 годзе ў праграме супольных манеўраў удзельнічалі 17,5 тысячы амерыканскіх і тры тысячы паўднёвакарэйскіх салдатаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках