19 красавiка 2024, Пятніца, 18:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Воршы калону бронетэхнікі РФ чыноўнікі сустрэлі хлебам-соллю

33
У Воршы калону бронетэхнікі РФ чыноўнікі сустрэлі хлебам-соллю

Прыём ваенізаванай калоны арганізаваў аддзел культуры.

Прыём бронепрабегу «Дарога мужнасці» ў Воршы арганізоўваў аддзел культуры. Як піша сайт orsha.eu, гэта можна было зразумець з таго, што прарэкламаваў сустрэчу выконваючы абавязкі начальніка аддзела культуры Сяргей Гарбачоў.

18 чэрвеня са спасылкай на ягоныя словы ў шэрагу дзяржаўных СМІ з'явілася інфармацыя, што прабег будуць сустракаць у Воршы а 12-00 каля помніка «Кацюшы». Прабег, праўда, на месца сустрэчы спазніўся амаль на паўтары гадзіны. У гэты час каля помніка стаялі сустракаючыя, з апаратуры гучалі савецкія вайсковыя песні. Ролю масоўкі, як заўсёды, выконвалі члены БРСМ і казацкага клуба «Русічы».

Удзельнікам аўтапрабегу, якія прыехалі са спазненнем, чыноўнікі паднеслі хлеб-соль і прамовілі вітальныя словы.

Як высветлілася, мілітарысцкі бронепрабег не толькі нагадваў пра Другую сусветную вайну, але і папулярызаваў сённяшнюю вайну - як мінімум на адным аўтамабілі прабегу былі заўважаныя налепкі ў падтрымку арганізацый, якія ў суседняй Украіне ўважаюцца за тэрарыстычныя: «Луганская народная рэспубліка» і «Наваросія».

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках