19 красавiка 2024, Пятніца, 15:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што вядома пра памілаванага Лукашэнкам кіраўніка Салігорска

7
Што вядома пра памілаванага Лукашэнкам кіраўніка Салігорска
АЛЯКСАНДР РЫМАШЭЎСКІ
ФОТА: LIDER-PRESS.BY

Новая пасада ў калгасе Аляксандра Рымашэўскага.

Памілаваны Лукашэнкам экс-кіраўнік Салігорскага раёна Аляксандр Рымашэўскі атрымаў пасаду дырэктара дзяржаўнага сельгаспрадпрыемства «Радастоўскі», паведамляе tut.by.

«Салідарнасць» сабрала некалькі цікавых фактаў пра памілаванага кіраўніка Салігорска і калгас, які ён узначаліў.

Пачынаў памочнікам камбайнера

Новай пасадай Аляксандра Рымашэўскага наўрад ці ўдасца здзівіць. Старшакласнікам ён працаваў памочнікам камбайнера, студэнтам сам працаваў на камбайне. Пасля заканчэння Беларускага інстытута механізацыі сельскай гаспадаркі пачаў кар'еру ў роднай вёсцы Камень Капыльскага раёна. Загадваў механізаваным дваром, затым прайшоў шлях ад галоўнага інжынера да кіраўніка гаспадаркі. Перад прызначэннем у Салігорск выконваў абавязкі начальніка ўправы сельскай гаспадаркі і харчавання Слуцкага райвыканкама.

У 2006-м быў узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», пра што нагадаў у судзе ў канцы мінулага года.

Даяр з характарам бульдозера

У Салігорску экс-кіраўнік за дзесяць гадоў працы зарабіў рэпутацыю чалавека стромкага нораву, за што атрымаў мянушку Бульдозер.

За актыўнае насаджэнне ў раёне малочна-таварных ферм чыноўніка таксама празвалі даяром.

- Калі прыязджаў у гаспадарку, абуваў гумовыя боты, закочваў рукавы - і наперад, ідзе па ферме, нічым ён не адрозніваўся ад простага калгасніка, - распавядалі парталу Naviny.by пасля арышту працаўнікі адной з гаспадарак Салігорскага раёна.

Дапамог даярцы пасля публікацыі ў «Салідарнасці»

У 2011-м пасля публікацыі ў «Салідарнасці» даярка Вікторыя Еўсцігнеева з вёскі Старыя Церушкі Салігорскага раёна пераехала з напаўразбуранай хаціны ў «прэзідэнцкі домік».

Са слоў Вікторыі, публікацыю ў «Салідарнасці» абмяркоўвалі на нарадзе ў старшыні Салігорскага райвыканкама.

- Як мне распавялі, на выканкаме Аляксандр Рымашэўскі, кіраўнік раёна, прыстрашыў нашага старшыню гаспадаркі, што звольніць яго, калі не развяжа маё жыллёвае пытанне, - распавяла тады даярка.

ААТ «Радастлўскі» знаходзіцца ў пасёлку Радастова Драгічынскага раёна. Тут у 1964-м нарадзіўся цяперашні кіраўнік КДБ Валерый Вакульчык. Гэтай вясной ён працаваў тут на суботніку.

Да пераўтварэння ў ліпені 2003-га ў сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Радастоўскі» прадпрыемства з'яўлялася калгасам «Чырвоны партызан» (з 1959-га).

Адкрытым акцыянерным таварыствам «Радастоўскі» стаў у 2016-м.

ААТ «Радастоўскі» - камерцыйная арганізацыя, асноўнай мэтай дзейнасці якой з'яўляецца ажыццяўленне вытворчай дзейнасці з мэтай вытворчасці жывёлагадоўчай і раслінаводчай прадукцыі, надання паслуг, атрымання прыбытку для ўласнага развіцця вытворчасці, паляпшэння ўмоў працы і побыту чальцоў працоўнага калектыву (з інфармацыйнага мемарандуму ААТ «Радастоўскі»).

У папярэднія гады гаспадарка дэманстравала не самыя ўражальныя поспехі ў плане прыбытку. Паводле справаздачы за 2017-ы, сітуацыя некалькі палепшылася: чысты прыбытак ААТ вырас да 168 тысяч рублёў (11 тысяч рублёў у 2016 годзе).

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках