29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін і Лукашэнка сустрэліся ў Менску

23
Пуцін і Лукашэнка сустрэліся ў Менску
ФОТА: AP

Кіраўнікі праводзяць перамовы наконт «саюзнай дзяржавы».

Сустрэча Лукашэнкі і Пуціна праходзіць у Палацы незалежнасці ў Менску. Пра гэта паведамляюць прэс-службы кіраўнікоў.

«Нягледзячы на няпростыя часы сёння, тым не менш служба ёсць служба. Згодна з нашай дамоўленасцю яшчэ да выбараў [прэзідэнта Расеі. - Заўвага. TUT.BY], мы сёння праводзім пасяджэнне Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы - добрая ўверцюра да пачатку піцерскай баталіі [у Санкт-Пецярбургу 19 чэрвеня адбудзецца матч ЧС у футболе паміж нацыянальнымі камандамі Расеі і Егіпта. - рэд.]. Будзем спадзявацца, што ўсё пройдзе так, як расейскі бок зычыць, і мы вас падтрымліваем у гэтым плане», - прывітаў Аляксандр Лукашэнка свайго расейскага калегу.

Пуцін падзякаваў Лукашэнку за арганізацыю сустрэчы ў Менску.

«Ведаю, што вельмі шмат пытанняў сапраўды прапрацаванае, перш за ўсё на ўзроўні ўрадаў, міністэрстваў. Калегі прасунуліся ў значнай ступені ў развязанні пытанняў, якія дагэтуль яшчэ заставаліся неразвязанымі. Але калі нешта засталося, можам у гэтым складзе абмеркаваць», - дадаў кіраўнік Расеі.

Пасля цырымоніі супольнага фатаграфавання кіраўнікі накіраваліся на перамовы ў вузкім складзе, якія папярэднічаюць пасяджэнню вышэйшага дзяржаўнага савета «саюзнай дзяржавы». Дыктатары абмяркуюць стан і перспектывы развіцця двухбаковых стасункаў, рэалізацыю супольных праектаў, узаемадзеянне ў інтэграцыйных фарматах і на міжнародных пляцоўках.

Парадак дня пасяджэння ВДС уключае блізу дзясятка пунктаў. Сярод іх - праграма ўзгодненых дзеянняў у галіне замежнай палітыкі на 2018-2019 гады, пытанні развіцця інтэграцыйнага аб'яднання на 2018-2022 гады.

У складзе расейскай дэлегацыі - прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў, старшыня Савета Федэрацыі Валянціна Мацвіенка, старшыня Дзяржаўнай думы Вячаслаў Валодзін.

З беларускага боку на сустрэчы расейскай дэлегацыі прысутнічалі прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў, старшыня «савета рэспублікі» Беларусі Міхаіл Мясніковіч, старшыня «палаты прадстаўнікоў» Беларусі Уладзімір Андрэйчанка.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках