25 красавiка 2024, Чацвер, 0:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вячаслаў Сіўчык: Гэта Божы цуд, што беларусы ёсць

3
Вячаслаў Сіўчык: Гэта Божы цуд, што беларусы ёсць
Вячаслаў Сіўчык

Палітык распавёў, чым важная гістарычная памяць беларускага народа.

Прадстаўнік Руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык адказаў на пытанне «Радыё Рацыя», чаму арганізацыя праводзіць шэраг акцый ушанавання знакамітых беларусаў. Палітык успрымае гэта як важны фактар аднаўлення гістарычнай памяці беларускай нацыі і выхавання патрыятызму:

- Акцыі ў аднаўленні гістарычнай памяці неабходна праводзіць у кожным месцы. Чаму хтосьці выпусціў, што такіх месцаў як Курапаты дзясяткі. Хтосьці называе лічбу 70. Спадарыні і спадары, Курапаты ўзнікалі каля кожнай турмы НКВД.

Каля кожнага буйнога горада Беларусі. Ёсць досыць вялікая колькасць месцаў, дзе НКВД расстрэльвалі. Гэта сотні месцаў у Беларусі. Тое ж самае тычыцца і нацысцкіх злачынстваў. Тое ж самае тычыцца і іншых перыядаў, вельмі важных.

Гэта Божы цуд, што пасля таго, што рабілі з нашай нацыяй у ХХ стагоддзі, беларусы засталіся.

Вячаслаў Сіўчык мяркуе, што беларусам неабходна бараніць Курапаты і знаходзіць звесткі пра іншыя месцы масавых расстрэлаў у нашай краіне.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках