19 красавiка 2024, Пятніца, 8:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ангельскі суд замарозіў актывы «Газпрома»

1
Ангельскі суд замарозіў актывы «Газпрома»
ФОТА: РІА «НОВОСТИ»

Рахункі расейскай кампаніі заблакаваныя ў Англіі і Уэльсе.

Камерцыйны суд Лондана 19 чэрвеня дазволіў замарозіць актывы расейскага «Газпрома» на тэрыторыі Англіі і Уэльса на хадайніцтва групы «Нафтагаз». Пра гэта паведамляе прэс-служба кампаніі.

Як адзначылі ў «Нафтагазе», гэта неабходна для забеспячэння пастановы Стакгольмскага арбітражу ў выплаце $2,6 млрд.

Суд абавязаў «Газпром» цягам 48 гадзін даць «Нафтагазу» пералік сваіх актываў, кошт якіх перавышае $50 тыс.

Пры гэтым суд можа вызначыць «Газпрому» больш часу, адзначаецца ў пастанове.

Ігнараванне пастановы можа расцэньвацца, як непавага да суду і на «Газпром» могуць быць накладзеныя штрафныя санкцыі.

Нагадаем, раней «Газпром» дамогся ад швэдскага Апеляцыйнага суда акругі Свеа прыпынення выканання пастановы Стакгольма. Пры гэтым расейскі манапаліст падкрэсліў, што загад апеляцыйнага суда не можа быць абскарджаны. «Нафтагаз» звярнуўся ў Апеляцыйны суд Швэцыі, які выдаў загад аб прыпыненні працэдуры выканання пастановы Стакгольмскага арбітражу на хадайніцтва расейскага «Газпрома».

У сваю чаргу, у «Нафтагазе» адзначылі, што пастанова была прынятая судом без яго выкліку і, адпаведна, без уліку тлумачэнняў і аргументаў, якія былі б пададзеныя. Таксама ў кампаніі растлумачылі, што пастанова не прыводзіць да аўтаматычнага касавання існых пастаноў у розных юрысдыкцыях, у выніку якіх былі накладзеныя арышты на актывы «Газпрома».

5 чэрвеня Галандскі суд арыштаваў актывы «Газпрома» ў Нідэрландах для выплаты «Нафтагазу» $2,6 млрд на пастанову Стакгольмскага арбітражу.

У канцы траўня паведамлялася, што швэйцарскія судовыя прыставы правялі вопіс маёмасці ў офісе кампаніі Nord Stream AG, якая з'яўляецца аператарам марскога газаправода «Паўночны струмень».

Раней «Газпром» заявіў, што пастанова Стакгольмскага арбітражу ў спрэчцы з «Нафтагазам» аб кантракце на транзіт была часткова напісаная не арбітрамі, а «іншай асобай».

28 лютага Стакгольмскі арбітражны трыбунал вынес прысуд на карысць «Нафтагаза» ў большасці важных пытанняў у спрэчцы з «Газпромам». Арбітраж задаволіў патрабаванне «Нафтагаза» аб кампенсацыі за недапастаўленыя «Газпромам» аб'ёмы газу для транзіту і абавязаў выплаціць «Нафтагазу» кампенсацыю сумай $4,6 млрд. Канчатковая сума разлікаў паміж кампаніямі з улікам ўзаемазаліку складае $2,6 млрд на карысць «Нафтагаза».

«Газпром» падаў апеляцыю на прысуд Стакгольмскага арбітражу ў справе аб пастаўцы газу 21 сакавіка, у справе аб транзіце газу - 29 сакавіка.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках