28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывіст з Берасця: Улады баяцца вулічнага пратэсту супраць акумулятарнага завода

2
Актывіст з Берасця: Улады баяцца вулічнага пратэсту супраць акумулятарнага завода
Фота: DW

Лідары пратэстоўцаў будуць дамагацца ў ААН права на мітынг.

Берасцейскі гарвыканкам не дазволіў правесці сем пікетаў супраць будаўніцтва акумулятарнага завода, паведамляе «Белсат».

Ініцыятыўная група супраць будаўніцтва акумулятарнага завода прасіла ўлады даць дазвол на правядзенне 22, 23, 25, 27, 28, 29 і 30 чэрвеня пікетаў у цэнтры горада на бульвары Шаўчэнкі. Але чарговым разам група атрымала адмову. Намеснік старшыні гарвыканкама Вадзім Краўчук спасылаецца на забарону правядзення масавых мерапрыемстваў у цэнтры горада і адзначае, што ў Берасці ўстаноўленыя месцы для правядзення такіх акцый.

Адзначым, што такіх месцаў толькі два, і абодва знаходзяцца на ўскраіне горада. У той жа час улады не забараняюць ў цэнтры горада праводзіць ініцыяваныя імі мерапрыемствы. Як і не заміналі 1 траўня праезду ў цэнтры горада байкераў з мотаклуба «Начныя ваўкі» і шэсцю камуністаў.

Заўважым, што з мноства пададзеных у гарвыканкам заявак на правядзенне масавых мерапрыемстваў супраць акумулятарнага завода задаволеная была толькі адна - на правядзенне мітынгу «Берасце супраць свінцу». Мітынг прайшоў у парку воінаў-інтэрнацыяналістаў і сабраў амаль дзве тысячы чалавек.

«Улады баяцца вулічнага пратэсту супраць акумулятарнага завода. Наш пратэст усімі сіламі спрабуюць адвесці з вуліцы і схаваць далей ад вачэй берасцейцаў. Гэтая забарона груба парушае наша права на свабоднае выказванне сваіх поглядаў. Мы будзем абскарджваць яе ў судзе і затым у Камітэце ААН у правах чалавека», - заявіў «Белсату» праваабаронца Раман Кісляк.

Жыхары Берасця ўжо паўгода дамагаюцца прыпынення будаўніцтва акумулятарнага завода побач з горадам. Улады будаўніцтва патэнцыйна небяспечнай вытворчасці не спыняюць.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках