21 жнiўня 2019, Серада, 15:36
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

У Менск рухаецца калона расейскай бронетэхнікі пад сімволікай «ДНР/ЛНР»

18
У Менск рухаецца калона расейскай бронетэхнікі пад сімволікай «ДНР/ЛНР»
Фота: racyja.com

У калоне блізу 50 чалавек і 15 адзінак бронетэхнікі.

Учора па Воршы праехала калона расейскай бронетэхнікі «Дарога Мужнасці».

Тэхніка прайшла цэнтральнай вуліцай Леніна да помніка «Кацюшы», а адтуль да калегіума езуітаў. Відавочцы паведамляюць, што ў калоне ехалі сучасныя джыпы з сімволікай «ДНР», «ЛНР» і надпісамі «Наваросія, мы з вамі».

Як сцвярджаюць відавочцы, жанчына з джыпа крычала: «Вы ж беларусы, у вас жа таксама ёсць патрыятызм» і «Прыязджайце да нас у Саратаў!».

Пасля плошчы тэхніка накіравалася ў Пішчалава, адкуль «Кацюша» дала свой першы залп па Воршы ў 1941 годзе.

Затым калона расейскай вайсковай тэхнікі пад сімволікай «ДНР/ЛНР» накіравалася ў Менск, піша the-village.me.

БелТА паведамляе, што Ворша стала першым з беларускіх гарадоў, куды прыехалі ўдзельнікі акцыі. У калоне блізу 50 чалавек і 15 адзінак бронетэхнікі. Раніцай 19 чэрвеня ўдзельнікі рушылі ў Менск.

Бронепрабег «Дарога мужнасці» маршрутам Масква-Берасце-Масква прымеркаваны да 77-й гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Ён стартаваў 16 чэрвеня на Паклоннай гары ў Маскве. Удзельнікі акцыі пераадолеюць больш за 2 тысячы кіламетраў і наведаюць 10 гарадоў Расеі і Беларусі. У прабегу таксама ўдзельнічаюць прадстаўнікі Таджыкістана, Узбекістана, Арменіі і Казахстана.