28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Габрэйскія абшчыны адновяць у Бабруйску памятныя мясціны

3
Габрэйскія абшчыны адновяць у Бабруйску памятныя мясціны
СЛАВУТАСЦЬ БАБРУЙСКА - АСАБНЯК КУПЧЫХІ КАЦНЕЛЬСОН
ФОТА: МІРОН КЛІМОВІЧ

Прадстаўнікі габрэйскіх суполак з'едуцца ў Бабруйск 1 ліпеня для рэалізацыі праекта «Экспедыцыя».

Ён задуманы для таго, каб дапамагчы ў аднаўленні і рамонце значных для горада месцаў, паведамляе bobruisk.ru.

Алег Чырвоны, кіраўнік габрэйскай абшчыны горада, распавёў, што яны чакаюць у асноўным моладзь з Менска, Гомеля, Магілёва, Віцебска і іншых гарадоў.

Сутнасць праекта ў тым, каб мясцовыя габрэі з прыезджымі разам аднаўлялі старую сінагогу на вуліцы Чангарскай і прывялі ў парадак масавае пахаванне ахвяр нацызму ў вёсцы Каменка.

- У Каменцы будзе шмат працы. Там трэба і грунтоўную ўборку зрабіць, і рамонт. Самі мы не спраўляемся, таму разлічваем на дапамогу, - распавёў старшыня Бабруйскай габрэйскай абшчыны.

Усяго ў Бабруйску чакаюць блізу 40 чалавек. Працягнецца іх візіт тры дні, з 1 да 3 ліпеня, жыць госці горада будуць у санаторыі прадпрыемства «ФанДАК».

Алег Валер'евіч падкрэсліў, што калі хто-небудзь з мясцовых жыхароў захоча далучыцца, то арганізатары будуць толькі рады.

Калі вы хацелі б дапамагчы ў стварэнні музея ў будынку старой сінагогі, ці гатовыя дапамагчы з уборкай і рамонтам мемарыяла ў Каменцы, тэлефануйце: +375 (29) 656-14-24 (Чырвоны Алег Валер'евіч, старшыня Бабруйскай габрэйскай абшчыны).

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках