29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: У Менску на МКАД 83-гадовы кіроўца ехаў па сустрэчнай паласе

6
Відэафакт: У Менску на МКАД 83-гадовы кіроўца ехаў па сустрэчнай паласе

Мужчына рухаўся па самай хуткасны трэцяй паласе.

Супрацоўнікі ДАІ затрымалі 83-гадовага кіроўцу Citroen, які ўмудрыўся праехаць некалькі кіламетраў па МКАД супраць руху. Прычым мужчына рухаўся па самай хуткаснай трэцяй паласе, паведамляе tut.by са спасылкай на АНТ.

Кіроўцы, якія сустракалі на сваім шляху адчайнага пенсіянера, былі вымушаныя адхіляцца ад нечаканага «сюрпрызу». Толькі цудам не здарылася буйнае ДТЗ і ніхто не атрымаў траўмаў. Хоць адзін аўтамабіль Citroen усё ж зачапіў па датычнай.

Супрацоўнікі ДАІ ўсталявалі, што мужчына апынуўся на сустрэчнай паласе праз памылку, заблытаўшыся ў заездзе на колавую дарогу ў раёне вуліцы Шаранговіча. Спыніць яго смяротна небяспечны заезд удалося толькі ў раёне праспекта Дзяржынскага. Такім чынам, мужчына праехаў па сустрэчнай блізу сямі кіламетраў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках