25 красавiка 2024, Чацвер, 20:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: ЗША плануюць выйсці з Рады ААН правоў чалавека

4
Bloomberg: ЗША плануюць выйсці з Рады ААН правоў чалавека

Заява прадстаўнікоў ЗША будзе зробленая ўжо найбліжэйшымі гадзінамі.

ЗША плануюць абвесціць пра выхад з Рады ААН правоў чалавека. Паводле звестак Bloomberg, афіцыйная заява прадстаўнікоў ЗША будзе зробленая ўжо найбліжэйшымі гадзінамі, паведамляе РБК.

ЗША найбліжэйшымі гадзінамі абвесціць пра выхад з Рады ААН правоў чалавека, паведамляе агенцтва Bloomberg са спасылкай на свае крыніцы ў адміністрацыі прэзідэнта Дональда Трампа.

Паводле звестак агенцтва, абвесцяць пра гэта кіраўнік Дзярждэпу Майк Пампея і пастаянны прадстаўнік Вашынгтона пры ААН Нікі Хэйлі.

Агенцтва таксама ўказвае, што Вашынгтон раней неаднаразова крытыкаваў гэты орган ААН за прадузятае стаўленне да Ізраіля. Рада, у сваю чаргу, крытыкавала ЗША за жорсткую іміграцыйную палітыку, якую вядзе адміністрацыя Трампа.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках