19 красавiка 2024, Пятніца, 23:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лізавета II стала прабабуляй сёмым разам

1
Лізавета II стала прабабуляй сёмым разам
ФОТА: EPA/UPG

Унучка каралевы Лізаветы II, дачка прынцэсы Ганны Зара Філіпс нарадзіла дзіця.

Старэйшая ўнучка каралевы Лізаветы II, дачка прынцэсы Ганны Зара Філіпс і яе муж, рэгбіст Майк Тындал, сталі бацькамі другім разам. Пра гэта паведамляецца ў афіцыйным Twitter Букінгемскага палаца, паведамляе РБК.

18 чэрвеня Зара нарадзіла дачку. Яна нараджала ў шпіталі Страўд у Глостэршыры. Вага малой склала 4,16 кілаграмаў. Імя дзяўчынкі палац пакуль не паведаміў.

Дзіця стала другім для Зары і Майка, чацвёртым унукам для прынцэсы Ганны і сёмым праўнукам для каралевы Лізаветы II.

Дадамо, што ў 2016-м годзе стала вядома пра другую цяжарнасць Зары, але яна страціла дзіця - у жанчыны здарыўся выкідыш.

Зара Філіпс - сямнаццатая ў лініі атрымання ў спадчыну прастола. Зара і яе старэйшы брат Піцер не маюць каралеўскіх званняў, гэтак жа як і іх бацька Марк Філіпс, які адмовіўся ад тытула пасля вяселля з прынцэсай Ганнай. Як старэйшая ўнучка каралевы Лізаветы II, Філіпс бярэ ўдзел у многіх дабрачынных мерапрыемствах.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках