25 красавiка 2024, Чацвер, 7:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вы не ўяўляеце, праз якое пекла давялося прайсці

37
Вы не ўяўляеце, праз якое пекла давялося прайсці
АРКАДЗЬ БАБЧАНКА
ФОТА З САЙТА GLAVRED.INFO

Журналіст звярнуўся да ўсіх, хто сёння крытыкуе яго за інсцэнаванне смерці.

Сёння Аркадзь Бабчанка напісаў у Фэйсбуку:

– Самае смешнае, што яны пішуць усё гэта на поўным сур'ёзе. Вось на поўным сур'ёзе садзяцца, надзімаюць шчокі і пачынаюць выліваць сваю высокую мараль на экран. Ківаюць пальцам і размазваюць цябе з г...ном. І гэта ўсё неверагодна важна.

А ты прыходзіш такі з морга, ад цябе за кіламетр нясе крывёю і смуродам апрацоўчай, не спаў суткі, перажыў сваё забойства, месяц хадзіў з мішэнню на лбе і чакаў стрэлу, месяц пражыў з усведамленнем таго, што твая смерць ужо аплачаная – твая смерць аплачаная! Гэтая думка прыбівае. Вядома – абдымаеш жонку, якая ўжо нават не ў істэрыцы, стадыя істэрыкі скончылася некалькі дзён таму, а цяпер ужо поўнае, абсалютнае спусташэнне, змярцвелая непрытомнасць, усё выціснута спрэс, не засталося ўжо ўвогуле ніякіх эмоцый.

Некалькі дзён жывеш проста як абалонка, усярэдзіне няма нічога, толькі пустата, жыццё тваё зламанае чарговы раз і чарговы раз трэба пачынаць усё спачатку, не зразумела дзе, зусім не зразумела як. Ты не ведаеш, колькі пражывеш, не ведаеш, колькі месяцаў, гадоў табе хадзіць з аховай, не ведаеш, калі табе можна будзе хоць бы проста жыць з незашморгнутымі фіранкамі і падыходзіць да вокнаў, а тваёй дачцэ проста гуляць на вуліцы з іншымі дзецьмі.

Усё, што было, акрэслена рысай, адрэзана спрэс, і нічога ўжо не важна, нічога ўжо не мае значэння, карвалол і валяр'янка ўжо не бяруць, і вы п'яце іх жменямі, зрабіўшы найбліжэйшай аптэцы гадавую выручку. А потым цябе пачынае адпускаць, і вяртаюцца пачуцці, і рукі пачынаюць трэсціся так, што хоць адбойным малатком працуй, а потым праходзіць і гэта, і ты ўпершыню за некалькі дзён ужо не хочаш ванітаваць і нават можаш нешта запхнуць у сябе з ежы, і жонка твая таксама ўжо можа паесці, і вы седзіце і нешта ясцё, нейкія крошкі, чыста механічна, а потым адхадняк праходзіць і ты ўжо можаш усміхацца.

І вось, нарэшце, амаль ажылы, ты адкрываеш Фэйсбук і чытаеш, як Сярожа, або Саша, або Маша ківаюць пальчыкам, надзімаюць шчокі, з разумным выглядам вучаць цябе маралі і размазваюць з г...ном, і так гэта ўсё ім здаецца важным, і – чытаеш, чытаеш і ўсміхаешся. Ух вы, мілыя мае, ух вы, добрыя, як жа я люблю гэтыя вашы высокаразумныя срачы ў Фэйсбуку, у Фэйсбуку вы можаце мяне хоць забіць, але, калі ласка, можна, гэта будзе цяпер толькі ў Фэйсбуку, а ў рэальнасці не будзе больш ніколі, таму што вы ўвогуле не ўяўляеце, праз якое пекла мне давялося правесці сваіх блізкіх, і не дай Бог вам гэта ўявіць і перажыць.

Так што пішыце, пішыце, а ты толькі што вярнуўся з такой цемры, з такой прорвы вылез, і ты чытаеш, і ўсміхаешся, і абдымаеш дачку, адкаркоўваеш піва, запальваеш цыгарэту, і табе добра, і неба, і сонца, і зеляніна дрэваў, і птушкі, і табе так да лямпачкі, і ты ўсміхаешся, усміхаешся...

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках