25 красавiка 2024, Чацвер, 8:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Усплыў факт велізарных выдаткаў сродкаў з бюджэту

25
Усплыў факт велізарных выдаткаў сродкаў з бюджэту

Улады нязграбна выпраўляюць сваю памылку трохгадовай даўнасці ў дачыненні да стратных калгасаў.

Лукашэнка падпісаў указ №231, паводле якога дзяржава падтрымае 300 арганізацый аграпрамысловага комплексу ў выплаце запазычанасці за тэхніку, пастаўленую ім у 2015 годзе Менскім аўтамабільным і трактарным заводамі, піша udf.by.

Для гэтага вылучаць крэдыты на 60 млн беларускіх рублёў усяго пад 1% гадавых з тэрмінам выплаты да пачатку 2021 года.

Адкуль узнікла запазычанасць?

Гэта самы цікавы момант. У траўні 2015 года генеральны дырэктар МТЗ Фёдар Дамаценка паведаміў «Советской Белорусссии», што прадпрыемства ажыццявіла на ўнутраны рынак рэкордную пастаўку – 2 780 трактароў.

Як гэта стала магчымым? Кіраўнік намякнуў, што пастанова пра пастаўкі прымалася на самым версе. Трактары ўручылі калгасам з больш чым ільготнымі ўмовамі: растэрміноўка плацяжу на 2-3 гады, першапачатковы ўнёсак праз паўгода і ўсяго 25%.

Але высветлілася, што нават гэтыя ўмовы для многіх апынуліся непад'ёмнымі.

ДАМАЦЕНКА ДЗЯКУЕ ЛУКАШЭНКУ, 2015

Вінаватыя безадказныя калгасы?

Верагодна, іхняе меркаванне было далёка не галоўным. Можна нават дапусціць, што многім СВК новая тэхніка і зусім была не патрэбная або яны ўсведамлялі, што яе не змогуць аплаціць яе.

У 2015 годзе МТЗ і МАЗ перажывалі крызіс, экспарт іх прадукцыі значна скараціўся, склады былі забітыя пад завязку. На гігантах айчыннай прамысловасці і ва ўрадзе шукалі шляхі выйсця.

Вялікія аб'ёмы прадукцыі на МТЗ вымушаныя былі захоўваць пад адкрытым небам. Відэа 2016 года

Увесну таго года Аляксандр Лукашэнка апавёў у пасланні народу і парламенту:

«Сёння МАЗ просіць ад нас: вазьміце дзяржзаказ хоць бы на дзве тысячы на год».

Праз год БелТА паведаміла, што дзякуючы дзяржпадтрымцы 2015-га года МАЗ здолеў знізіць запасы гатовай прадукцыі на складах.

Цалкам імаверна, зверху ў рэгіёны спусцілі ўказанне закупіць новыя трактары і грузавікі, і мясцовыя ўлады паспяшаліся выканаць даручэнне.

Хто атрымаў выгоду ад пастановы пастаўляць прадукцыю МТЗ і МАЗа ў калгасы?

Па-першае, самі гіганты прамысловасці, якія часткова разгрузілі склады і якія так ці інакш – ад калгасаў ці з бюджэту – атрымалі грошы за адгружаную прадукцыю.

Па-другое, тыя калгасы, якія не разлічыліся за пастаўкі. Тэхнікай яны ўжо даўно карыстаюцца, а дзяржава дапамагла ім адтэрмінаваць плацяжы. Нельга выключаць, што праз некалькі гадоў ім зноў перанясуць тэрміны выплатаў, а то і зусім спішуць пазыкі.

Хто ў мінусе?

Перш за ўсё, падаткаплацельшчыкі. Іхнія грошы каторы раз выкарыстоўвалі неэфектыўна, а праз час можа апынуцца, што нават закапалі ў зямлю.

Расчараванымі таксама могуць застацца тыя калгасы, якія расплаціліся за тэхніку своечасова. Іх безадказныя калегі і трактары атрымалі, і грошы захавалі.

Акрамя таго, нельга не звярнуць увагу, як няроўна была зробленая бюджэтная падтрымка па рэгіёнах. Калі ў Менскай і Віцебскай абласцях апынулася адпаведна 94 і 87 завінавачаных сельгасарганізацый, то ў Гарадзенскай і Гомельскай – 22 і 20.

Ад заганнай практыкі адмовяцца?

Вядома не. Лукашэнка яшчэ гадоў дзесяць таму пагражаў пазбавіць стратныя калгасы бюджэтнай падтрымкі, але на практыцы дзейнічае зусім інакш. Напрыклад, леташняй вясной кіраўнік Беларусі запатрабаваў паставіць новую тэхніку сельскагаспадарчым арганізацыям без аплаты – пад гарантыі губернатараў і прэм'ер-міністра.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках