29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МАРГ вызначыла адпускныя кошты на «легальны самагон» у Беларусі

4
МАРГ вызначыла адпускныя кошты на «легальны самагон» у Беларусі

У пераліку – 21 найменне алкагольных прадуктаў.

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) вызначыла адпускныя кошты на арыгінальны алкаголь моцай больш за 28 адсоткаў. Зроблена гэта пастановай №45 ад 4 чэрвеня, паведамляе belmir.by.

Кошты распаўсюджваюцца на спіртныя напоі, якія вырабляюцца і рэалізуюцца без спажывецкай тары ў наліў на тэрыторыі культурна-этнаграфічных цэнтраў, нацыянальных паркаў, запаведнікаў і іншых аб'ектаў, на якіх вырабленыя.

У пераліку – 21 найменне алкагольных прадуктаў.

Напрыклад, адпускны кошт напою «Пушчанскага», выраблянага і наліванага ў нацыянальным парку «Белавежская пушча», вызначаны памерам 11,25 рубля за літр без ПДВ.

А кошт, скажам, алкагольнага прадукту «Дудуткі», якім частуюць у аднайменным музейным комплексе старадаўніх народных рамёстваў і тэхналогій, – 11,6 рубля за літр без ПДВ.

Самы дарагі напой са змешчаных у спісе – вінаградны «Цітаўскі», вырабляны і рэалізаваны ў рэстаране і бары «Чырвоная вежа», а таксама на тэрыторыі турбазы адпачынку ва ўрочышчы Белы Бераг бабруйскім «водаканалам». Ягоны кошт – 41 рубель за літр без ПДВ.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках