20 красавiка 2024, Субота, 10:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі хакеіст прадоўжыць кар'еру ў Славакіі

Беларускі хакеіст прадоўжыць кар'еру ў Славакіі
АРЦЁМ ДЗЯМКОЎ
ФОТА: PRESSBALL.BY

Арцём Дзямкоў – найлепшы бамбардзір салігорскага «Шахцёра».

Беларускі хакеіст Арцём Дзямкоў прадоўжыць кар'еру ў славацкім "Зволене", паведамляе БелТА. Форвард нацыянальнай зборнай Беларусі ў мінулым рэгулярным сезоне беларускай экстралігі набраў 55 (20 + 35) балаў у 42 гульнях і стаў найлепшым бамбардзірам салігорскага "Шахцёра".

У плэй-оф на рахунку Арцёма 15 (6 + 9) балаў у дзевяці паядынках. На чэмпіянаце свету ў Даніі ў траўні ён удзельнічаў у шасці матчах. Дзямкоў у Кантынентальнай хакейнай лізе выступаў за "Дынама-Менск" і "Сочы", у клубах Амерыканскай хакейнай лігі і нямецкай DEL-лігі.

У мінулым хакейным сезоне "Зволен" у рэгулярным чэмпіянаце Славакіі заняў другое месца. Плэй-оф каманда закончыла на стадыі паўфіналу, саступіўшы ў серыі 2:4 срэбнаму прызёру "Дукля" з Нітра.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках