20 красавiка 2024, Субота, 17:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы расце нараджальнасць

3
У Польшчы расце нараджальнасць
ФОТА: RADIOPOLSHA.PL

Урад мяркуе гэта поспехам праграмы «Сям'я 500+».

Палітыка кіроўчай у Польшчы партыі «Закон і справядлівасьць» будзе адказваць на дэмаграфічныя выклікі. Пра гэта заявіла віцэ-прэм'ерка ўраду Польшчы Беата Шыдла, адкрываючы канферэнцыю «Дэмаграфічныя і сістэмныя ўмовы палітыкі працаўладкавання», арганізаваную Радай народанасельніцтва пры ўрадзе краіны, паведамляе «Радыё Польшча».

Беата Шыдла звярнула ўвагу на тое, што праграма «Сям'я 500+» (Rodzina 500+) не толькі скараціла ўзровень беднасці сярод дзяцей, але і павялічыла спажыванне прадуктаў харчавання. Гэта ў сваю чаргу станоўча паўплывала на эканоміку і прывяло да росту нараджальнасці: «У 2017 годзе паводле звестак Галоўнай статыстычнай управы ў Польшчы нарадзілася на 30 тысячаў дзяцей больш, чым меркавалася. Усяго ж нарадзілася 402 тысячы чалавек. Будзем спадзявацца, што праграма 500+ гуляе ў гэтым сваю ролю. Але мы яшчэ павінны крыху пачакаць, каб даведацца, ці захаваецца станоўчая тэндэнцыя».

Беата Шыдла паведаміла, што ўрад занепакоены становішчам жанчынаў, якія выхоўваюць дзяцей. Будуць стварацца магчымасці для іх працаўладкавання. Таксама ідзе праца над праграмамі для стварэння працоўных месцаў для непрацаздольных грамадзянаў.

Цяпер у Польшчы склалася такая тэндэнцыя, што памяншаецца колькасць працаздольных грамадзянаў. І ў наступныя гады праблема можа пагоршыцца.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках