29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія вайскоўцы ўмацавалі стратэгічныя пазіцыі на Данбасе

2
Украінскія вайскоўцы ўмацавалі стратэгічныя пазіцыі на Данбасе

Адна з брыгадаў стварыла паласу забеспячэння глыбінёй да двух кіламетраў.

Вайскоўцы адной з брыгадаў Узброеных сілаў Украіны занялі новыя стратэгічныя пазіцыі і стварылі паласу забеспячэння на Луганскім кірунку.

Пра гэта паведамляе прэс-цэнтр аперацыі Аб'яднаных сілаў.

Паводле словаў вайскоўцаў, якія знаходзяцца на перадавых пазіцыях у раёне сяла Жалабок, ДРГ баевікоў неаднаразова прабіраліся ўглыб украінскіх тэрыторый пад прыкрыццём «зялёнкі».

Каб процідзейнічаць гэтаму, сілы ААС цягам двух тыдняў стварылі паласу забеспячэння глыбінёй да двух кіламетраў на гэтым адрэзку.

«Для падраздзяленняў, якія абараняюцца на Луганскім кірунку, гэтае заданне было няпростае, бо нягледзячы на складаныя геаграфічныя ўмовы, вораг увесь час здзяйсняў агнявы ўплыў і вёў інтэнсіўную выведку», – сказана ў паведамленні ААС.

У ходзе выканання задання стратаў сярод вайскоўцаў няма.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках