25 красавiка 2024, Чацвер, 6:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«У Беларусі праводзіцца пенсійная рэформа, якая не абмяркоўвалася з народам»

4
«У Беларусі праводзіцца пенсійная рэформа, якая не абмяркоўвалася з народам»

Падвышэнне пенсійнага ўзросту значна пагоршыць жыццё людзей сталага веку.

Падвышэнне пенсійнага ўзросту створыць дадатковую напружанасць на рынку працы ў рэгіёне, а таксама значна пагоршыцца ўзровень жыцця людзей сталага веку. У гэтым перакананы берасцейскі юрыст, прадстаўнік прафзвязу РЭП Уладзімір Малей. Для «Радыё Рацыя» ён заявіў, што пенсійная рэформа не атрымала шырокага абмеркавання.

- У Беларусі праводзіцца пенсійная рэформа, якая, на жаль, нідзе не абмяркоўвалася. Сцвярджаецца толькі загадамі кіраўніка Беларусі. Першапачаткова быў вызначаны абавязковы страхавы стаж - з 5 да 10 гадоў. У 2018 годзе ён устаноўлены ўжо да 16,5 года. Сёння ў пенсіянераў ледзь выстарчае сродкаў на набыццё неабходных прадуктаў харчавання і аплату камунальных паслуг, большасць людзей у 60-гадовым узросце не здольныя шукаць працу з прычыны здароўя і напружанай сітуацыі на працоўным рынку, - мяркуе Уладзімір Малей.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках