29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маці шасцігадовай дзяўчынкі падала ў суд на гомельскія ўлады

6
Маці шасцігадовай дзяўчынкі падала ў суд на гомельскія ўлады
НАТАЛЛЯ БЕЛАЯ
ФОТА: ЛЕАНІД СУДАЛЕНКА

Наталля Белая мае намер дамагчыся кампенсацыі маральнай шкоды.

20 чэрвеня маладая мама Наталля Белая, сям'ю якой чыноўнікі ад адукацыі ў Гомелі прыстрашылі запісаць у СНС (сацыяльна небяспечнае становішча), звярнулася з пазовам у суд Савецкага раёна, паведамляе гомельская «Вясна».

Жанчына просіць спагнаць з дзіцячага садка №160 і раённага аддзела адукацыі адну тысячу рублёў маральнай шкоды. Ад рэдакцый мясцовых газет «Гомельские ведомости» і «Советский район» жанчына запатрабавала публічных выбачэнняў за распаўсюд ілжывых звестак аб яе сям'і.

- Пісьмовае паведамленне адказчыкаў, аформленае ў форме шантажу, пагроз і запалохвання я расцэньваю як грубае ўмяшальніцтва ў маё прыватнае жыццё і прыватнае жыццё маёй сям'і. Адказнікі прычынілі мне значную маральную шкоду, якая палягае ў глыбокіх маральных пакутах, выкліканых перанесенымі мною прыніжэннямі, страхам за сваю будучыню і будучыню сваёй непаўналетняй дачкі, - напісала яна ў пазове.

Са слоў адзінокай жанчыны, усе прэтэнзіі чыноўнікаў ад адукацыі зводзяцца да таго, што 18 траўня гэтага года яна звольнілася з працы і да сённяшняга дня не працаўладкавалася.

- Няўжо не шантажом і пагрозамі можна назваць патрабаванні чыноўнікаў аб тым, калі я не працаўладкуюся, мяне паставяць у разрад небяспечных сем'яў і праінфармуюць аб гэтым усіх, пачынаючы ад камісіі ў справах непаўналетніх, школы і да паліклінікі, - здзіўляецца Наталля.

Гісторыю вакол яе сям'і і малой дачкі з неадпаведнымі рэчаіснасці фактамі апублікавала гарадская газета «Гомельские ведомости», а таксама раёнка «Советский район».

- Сёння я запатрабавала ад рэдакцый гэтых выданняў зняпраўджвання непраўдзівых звестак і публічных прабачэнняў, я даб'юся гэтага, нават калі давядзецца прайсці ўсе колы судовага пекла, - упэўнена заявіла мама 6-гадовай дзяўчынкі.

Праваабаронца Леанід Судаленка, які надаў дапамогу жанчыне ў афармленні юрыдычных дакументаў, адзначае, у канкрэтнай сітуацыі чыноўнікі ўзялі на сябе адказнасць за незаконнае ўмяшанне ў асабістае жыццё канкрэтнай сям'і.

«Той факт, што адзінокая маці звольнілася і два тыдні з'яўлялася часова не занятай, не даваў законнага права ставіць сям'ю пад кантроль і праяўляць да яе павышаную ўвагу з боку педагогаў, а мясцовыя газеты мелі магчымасць, але не выслухалі галоўную гераіню сваіх апавяданняў, аформленых у стылі дэтэктываў, - адзначыў юрыст.

Нагадаем, 5 чэрвеня загадчыца садка №160 Савецкага раёна Гомеля Ірына Барысевіч пісьмова апавясціла непрацаўладкаваную два тыдні жанчыну пераводам яе сям'і ў сацыяльна небяспечнае становішча, што патрабуе падвышанай педагагічнай увагі. Пасля таго, як гісторыя выклікала бурнае абмеркаванне ў сетцы Інтэрнэт, адміністрацыя Савецкага раёну прызнана: дашкольная ўстанова некарэктна паведаміла сям'і пра фактары сацыяльнай рызыкі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках