29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цімашэнка будзе балатавацца на пасаду прэзідэнта Украіны ў 2019 годзе

33
Цімашэнка будзе балатавацца на пасаду прэзідэнта Украіны ў 2019 годзе
Фота: ba.org.ua

Палітык заявіла, што хоча правесці рэферэндум аб новай Канстытуцыі Украіны.

Лідарка парламенцкай фракцыі «Батьківщини» Юлія Цімашэнка заявіла падчас відэаканферэнцыі 20 чэрвеня, што будзе балатавацца на пасаду прэзідэнта Украіны ў 2019 годзе. Відэа канферэнцыі апублікаванае на яе старонцы ў Facebook, піша Гордон».

«Я буду балатавацца на пасаду прэзідэнта Украіны. Але балатавацца яшчэ разок, каб зноў пагуляцца ў гэты аўтарытарызм і манаполію ўлады... Для мяне прэзідэнцкая пасада і наогул выбары - гэта не Play Station. Гэта рэальныя змены, якіх чакае краіна», - сказала Цімашэнка.

Яна дадала, што ў выпадку перамогі на выбарах адразу ініцыюе рэферэндум аб новай Канстытуцыі Украіны.

«[Прапаную] прыняць новую Канстытуцыю Украіны як рэальную грамадскую дамову паміж украінцамі, каб дэманапалізаваць уладу... Зрабіць яе з аднаго боку - мацнейшай у плане рэалізацыі стратэгій, з другога боку - правільна арганізаванай і збалансаванай, падкантрольнай грамадству», - сказала Цімашэнка.

На яе думку, парламенцкія выбары, таксама запланаваныя на восень 2019 года, неабходна будзе праводзіць паводле новага заканадаўства.

Цімашэнка заявіла, што цяпер працуе група навукоўцаў і прававедаў для стварэння канцэпцыі новай Канстытуцыі, затым гэты праект павінен быць ухвалены на рэферэндуме, пасля чаго новы прэзідэнт прыме новы Асноўны закон і ўвасобіць яго ў жыццё. «І ўжо новыя парламенцкія выбары [трэба будзе] правесці паводле новай, моцнай, самай найлепшай у свеце Канстытуцыі», - прадоўжыла лідарка «Батьківщини».

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках