25 красавiка 2024, Чацвер, 4:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арыштаванага КДБ летась украінскага дырэктара вызвалілі пад заклад

1
Арыштаванага КДБ летась украінскага дырэктара вызвалілі пад заклад

Аляксандра Скібу будуць судзіць.

Расследаванне крымінальнай справы аб атрыманні хабару работнікамі МТЗ скончаная. Трох топ-мэнэджараў МТЗ і старшыню праўлення «Завода ўцяжарвальнікаў», грамадзяніна Украіны Аляксандра Скібу будуць судзіць, паведамляе «Белсат».

Нагадаем, у лістападзе 2017 гады КДБ затрымаў у Менску кіраўніка прадпрыемства ПАТ «Завод уцяжарвальнікаў» (г. Канстанцінаўка Данецкай вобласці) Аляксандра Скібу. Топ-мэнэджар прыбыў у Менск 15 лістапада ў камандзіроўку на перамовы з МТЗ, з якім ва ўкраінскага прадпрыемства існуе дамова аб пастаўках прадукцыі, што выкарыстоўваецца ў вытворчасці беларускага заводу. Пазней у КДБ заявілі, што Скібу затрымалі падчас дачы хабару сумай 2800 даляраў галоўнага металурга Менскага трактарнага завода Андрэю Карасю. У якасці пасярэдніка пры атрыманні хабару выступаў сын Андрэя Карася. Паводле КДБ, таксама быў задакументаваны факт атрымання хабару ад прадстаўнікоў камерцыйных структур сумай 1700 USD начальнікам управы матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння ААТ «Менскі трактарны завод» В.Н. Мезгоем. У канцы лістапада КДБ перадаў справу аб карупцыі на МТЗ у Следчы камітэт.

«Галоўны металург атрымаў ад кіраўніка ўкраінскага прадпрыемства ў якасці хабару грашовыя сродкі на агульную суму больш за 16 тысяч USD, з якіх больш за 13,5 тысяч - пры дапамаганні свайго сына, работніка мадэльнага цэха ААТ «МТЗ», а начальнік управы матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння атрымаў больш за 8 тысяч даляраў ЗША. Пры гэтым галоўны металург трактарнага завода дапамог 40-гадоваму грамадзяніну Украіны ў дачы хабару начальніку ўправы», - адзначаецца ў сённяшняй заяве Следчага камітэта.

СК паведамляе, што на маёмасць абвінавачаных накладзены арышт на агульную суму больш за 1,6 мільёна рублёў, у тым ліку на тры аўтамабілі і зямельны пляц у прыгарадзе Менска. Галоўны металург МТЗ Андрэй Карась, ягоны сын і начальнік управы матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Мязгой знаходзяцца ў СІЗА. Супраць іх распачатыя крымінальныя справы паводле арт.430 КК (атрыманне хабару).

Украінец Аляксандр Скіба вызвалены пад заклад. Супраць яго распачатая справа паводле ч.2 арт.431 (дача хабару). Сума закладу не агучваецца.

З інфармацыі СК незразумела, дзе цяпер знаходзіцца Алесь Скіба. На «Заводзе абцяжарвальнікаў» журналістам сітуацыю каментаваць адмовіліся.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках