19 красавiка 2024, Пятніца, 21:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь можа страціць 20% бюджэтных даходаў праз падатковы манеўр Масквы

6
Беларусь можа страціць 20% бюджэтных даходаў праз падатковы манеўр Масквы

Агульны аб'ём страт можа перавысіць $2 мільярды.

Міністэрства фінансаў Беларусі баіцца, што можа страціць значную частку даходаў рэспубліканскага бюджэту пасля заканчэння ў Расеі «падатковага манеўру» ў нафтавым сектары. Агульны аб'ём страт можа перавысіць $2 млрд, што складае амаль 20% даходаў рэспубліканскага бюджэту ў варунках 2018 года, паведамляе «Інтэрфакс».

«Мы разумеем рэальныя рызыкі значных страт даходаў бюджэту, якія могуць наступіць цягам 3-5 наступных гадоў, і распрацоўваем захады іх мінімізацыі. Найбольш маштабныя з гэтых выклікаў наступныя: заканчэнне Расеяй «падатковага манеўру» з адмовай ад збірання вывазных мытных падаткаў на нафту і нафтапрадукты.

На 2018 год платы ад экспарту нафты ўлічаныя (у бюджэце Беларусі - заўв.) сумай Br1,3 млрд, або 1,2% да ВУП (за 2017 год яны склалі Br1,8 млрд, або 1,7% да ВУП)», - сказана ў артыкуле намесніка міністра фінансаў Беларусі Дзмітрыя Кійко, апублікаваным у ведамасным часопісе «Фінансы, улік, аўдыт».

Беларусь залічвае ў рэспубліканскі бюджэт усе экспартныя падаткі на нафту ўласнай здабычы і атрыманыя з расейскай нафты нафтапрадукты. У I квартале 2018 года паступленне ў бюджэт экспартных падаткаў на нафтапрадукты вырасла больш чым удвая і склала $230 млн у эквіваленце. Аб'ём экспартных падаткаў на нафту ўласнай здабычы перавысіў $40 млн. Пры імпарце нафты з РФ падаткі не выплачваюцца. Беларусь уніфікуе з Расеяй стаўкі экспартных падаткаў на нафту і нафтапрадукты.

У ліку «выклікаў» для беларускага бюджэту Д.Кійко назваў і заканчэнне ў 2019 годзе перыяду пералічэння фінансавых сродкаў з Расеі ў рамках дамоўленасцей у нафтагазавай сферы.

Як паведамлялася, у Беларусі гэтую схему называюць «перамытнёўкай».

Сутнасць дамоўленасцей палягае ў пералічэнні ў беларускі бюджэт з РФ экспартных падаткаў на нафту з аб'ёму 6 млн тон за год. Гэты аб'ём уяўляе сабой розніцу паміж дэ-юрэ ўзгодненым гадавым аб'ёмам пастаўкі нафты ў Беларусь на ўзроўні 24 млн тон у 2018 і 2019 гадах і фактычным імпартам для перапрацоўкі ў аб'ёме 18 млн тон на год.

На гэтым фоне неабходнае ўжыванне ўнутраных кампенсацыйных захадаў для забеспячэння эфектыўнасці нафтаперапрацоўкі, канстатаваў намеснік міністра. У ліку такіх захадаў Д.Кійко назваў магчымую адмову бюджэту ад даходаў у выглядзе акцызаў на аўтамабільнае паліва, аб'ём якіх цяпер складае блізу 0,7% ВУП.

Гэты захад можа быць распачаты як альтэрнатыва павелічэнню ўнутраных коштаў нафтапрадуктаў, растлумачыў ён.

Акрамя таго, намеснік міністра ўважае за рызыку для бюджэту праграму ўдасканалення сістэмы карпаратыўнага кіравання дзяржпрадпрыемствамі, якую плануецца рэалізаваць пры кансультатыўнай падтрымцы ЕБРР. На ягоную думку, гэта прывядзе да памяншэння паступленняў у бюджэт у выглядзе дывідэндаў ад дзяржпрадпрыемстваў, бо прыбытак будзе разглядацца, перш за ўсё, як крыніца развіцця такіх прадпрыемстваў.

«Пры матэрыялізацыі ўсіх пералічаных рызык разрыў у даходах бюджэту ў сярэднетэрміновай перспектыве можа скласці 3,8% да ВУП. У абсалютнай суме на сёння гэта Br4,3 млрд (больш за $2 млрд у эквіваленце - заўв.)», - падсумаваў намеснік міністра.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках