19 красавiка 2024, Пятніца, 9:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Акадэміі навук звольнены дырэктар Інстытута сацыялогіі, адыёзны камуніст Катляроў

6
З Акадэміі навук звольнены дырэктар Інстытута сацыялогіі, адыёзны камуніст Катляроў
ІГАР КАТЛЯРОЎ
ФОТА: БЕЛТА

Катляроў займаў пасаду дырэктара Інстытута сацыялогіі НАН з 2008 года.

Дырэктара Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Ігара Катлярова звольнілі на пастанову старшыні прэзідыума НАН Уладзіміра Гусакова, паведамляе «Радыё Свабода».

Ігар Катляроў быў прызначаны дырэктарам Інстытута сацыялогіі НАН у 2008 годзе. Ён рэгулярна з'яўляўся на дзяржаўных тэлеканалах у перыяд асноўных палітычных кампаній і сцвярджаў аб шырокай народнай падтрымцы палітыкі дзейных уладаў.

Як паведамілі карэспандэнту «Свабоды» Катляроў вызвалены ад пасады паводле артыкула 259 Працоўнага кодэкса (скасаванне працоўнай дамовы з кiраўнiком арганiзацыi на пастанову ўласніка арганізацыі). Да 22 чэрвеня ён перадае справы выканаўцу абавязкаў дырэктара, цяперашняму навуковаму сакратару Міхаілу Арцюхіну.

У гутарцы з карэспандэнтам «Свабоды» Катляроў назваў інфармацыю пра сваю адстаўку «няпраўдай». Таксама адмовіўся ад каментароў Міхаіл Арцюхін. Ён сказаў, што «гэта кадравыя пытанні», пра якія ён пакуль нічога не ведае.

«Ён наскрозь камуністычны»

Былы міністр працы, сацыёлаг Аляксандр Сасноў кажа, што Катляроў быў «наскрозь камуністычным».

«Ён моцна перажываў, што абрынулася камуністычная сістэма, у якой ён быў не на апошнім месцы і добра харчаваўся. Яму зноў давялося змагацца за кармушку, і ён дамогся. Калі савецкую сацыялогію можна ўважаць за навуку, то ён тады займаўся навукай. Што тычыцца прыкладной сацыялогіі, то ён усяляк перашкаджаў незалежным даследчым цэнтрам, паліваў іх брудам. Ад яго ішлі гэтыя інавацыі, звязаныя з ліцэнзіямі і дазволамі на даследаванні. Ва ўсякім выпадку, ён гэта падтрымліваў», - сказаў Аляксандр Сасноў.

Пяць фактаў пра Ігара Катлярова

Катляроў - член праўладнай Кампартыі Беларусі.

У 1995 годзе абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета, які назваў крыніцай «разброду і хістання». У 1996 годзе падтрымаў Лукашэнку, стаў членам Палаты прадстаўнікоў. З таго часу да 2008 год тройчы абіраўся «дэпутатам» Палаты прадстаўнікоў.

Падчас выбараў старшыні Палаты прадстаўнікоў ў 2000 годзе лабіяваў сябра Лукашэнкі Уладзіміра Канаплёва.

Адзін з экспэртаў, каго часта запрашалі на БТ, каб агучыць вынікі афіцыйных сацыялагічных даследаванняў і экзіт-полаў аб магутнай народнай падтрымцы курсу дзяржавы.

Катляроў час ад часу крытыкаваў недзяржаўныя сацыялагічныя структуры. Сярод іншага, аспрэчваў вынікі даследавання Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў пра падзенне рэйтынгу Аляксандра Лукашэнкі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках