24 красавiка 2024, Серада, 9:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чатыры дадаткі беларусаў увайшлі ў топ-10 па запампоўцы ў AppStore і Google Play

1
Чатыры дадаткі беларусаў увайшлі ў топ-10 па запампоўцы ў AppStore і Google Play

Праекты Gismart занялі амаль палову топу.

Адразу чатыры дадаткі беларуска-брытанскай кампаніі Gismart увайшлі ў топ самых папулярных дадаткаў у Google Play і AppStore ў рэгіёне ЗША за травень. Такая інфармацыя вынікае з аналітычнага сэрвісу App Annie, які сабраў статыстыку, піша «Онлайнер».

У справаздачы прыводзяцца звесткі толькі па паўночнаамерыканскім рэгіёне ў катэгорыі «Стварэнне музыкі». Праекты Gismart занялі амаль палову топу: на другім месцы Beat Maker Go, на чацвёртым і пятым радку размясціліся Guitar by Gismart і Piano by Gismart адпаведна, а дзясятку замыкае яшчэ адзін дадатак кампаніі - WeDrum.

Gismart спецыялізуецца на распрацоўцы дадаткаў з музычным ухілам: віртуальныя гітары, клавішы, барабаны, метраном і шэраг іншых праектаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках