28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Harley-Davidson выпусціць партыю ровараў

1
Harley-Davidson выпусціць партыю ровараў

Самы вядомы сусветны вытворца матацыклаў абвясціў пра выпуск ровараў.

Самы вядомы сусветны вытворца матацыклаў з Мілуокі абвясціў пра незвычайную прапанову для фанатаў маркі і калекцыянераў: кампанія зробіць дзесяць копій ровараў 1917 выпуску. Безматорныя двухколавыя ровары носяць назву Model 7-17 Standard bike.

Пра гэта піша 24tv.ua.

Так, цяпер Harley-Davidson выпускае толькі матацыклы, але былі часы, калі ў Мілуокі рабілі мапеды і нават ровары. Педальныя Харлеі выпускаліся з 1917 да 1922 года, а мадэль, якую цяпер наважылі адрадзіць і выпусціць абмежаванай серыяй з'яўляецца адной з першых.

Рэпліку Harley-Davidson Model 7-17 Standard bike кампанія пабудуе не самастойна, а з дапамогай фірмы Heritage Bicycles. Ровар не з'яўляецца дакладнай копіяй гістарычнай мадэлі, бо яго памеры прапарцыйна павялічылі, у адпаведнасці з ростам сучасных людзей. Так, век таму сярэдні рост чалавека быў ніжэйшым, чым сёння.

Як паведаміў Майк Сальватору з Heritage Bicycles выданню Milwaukee Journal Sentinel, перад яго кампаніяй была пастаўленая мэта стварыць рэпліку, максімальна набліжаную да арыгіналу. Гэта азначае, што ўсе ровары будуць зробленыя ўручную, афарбаваныя аліўкавай фарбай і ўпрыгожаны пінстрайпінгам уручную, а яшчэ будуць мець аўтэнтычныя бэйджыкі Harley-Davidson тых часоў.

Замовіць ровар можна будзе толькі праз музей Harley-Davidson, а кошт кожнага з 10 такіх ровараў складзе $4200.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках