19 красавiка 2024, Пятніца, 18:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кішынёве тысячы чалавек патрабуюць прызнаць вынікі выбараў мэра

1
У Кішынёве тысячы чалавек патрабуюць прызнаць вынікі выбараў мэра

Суд Кішынёва прызнаў несапраўднымі выбары мэра, у якіх перамог апазіцыйны кандыдат.

У цэнтры Кішынёва ў сераду ўвечары апазіцыя пратэстуе супраць пастановы суда прызнаць несапраўднымі выбары мэра малдаўскай сталіцы.

Як паведамляе малдаўскае выданне NewsMaker, у пратэсце ўдзельнічаюць тысячы чалавек.

Нагадаем, напярэдадні суд Кішынёва прызнаў несапраўднымі выбары мэра, на якіх здабыў перамогу апазіцыйны кандыдат ад праеўрапейскай партыі «Платформа Годнасць і праўда» Андрэй Нестасе. Вынік выбараў аспрэчвала Партыі сацыялістаў, якая абвінаваціла Нестасе у перадвыбарчай агітацыі ў дзень галасавання.

Пасля вынесенага прысуду суда Нестасе, які назваў пастанову «палітычнай замовай», заклікаў людзей рыхтавацца да масавых пратэстаў.

У сераду ўвечары людзі, выкрыкваючы «Далоў мафію», «Ганьба» і «Злодзеі», адправіліся да офіса «Дэмакратычнай партыі Малдовы» (ДМП).

Нэстасе сцвярджае, што яго галоўны спаборнік і кандыдат сацыялістаў Іён Чэбан, а таксама прэзідэнт краіны Ігар Дадон «бессаромна хлусяць, маніпулююць і гуляюць у спектаклі» лідара ДПМ Уладзіміра Плахотнюка.

Лідарка партыі «Дзеянне і Салідарнасць» Майя Санд, у сваю чаргу, заявіла, што «ўсе павінны разумець, што ўчарашняя пастанова суда - гэта дыктатура».

Паводле вынікаў выбараў, Андрэй Нестасе набраў блізу 52% галасоў выбарцаў. За яго апанента, кандыдата ад Партыі сацыялістаў Іёна Чэбана, прагаласавалі блізу 48% жыхароў Кішынёва.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках