19 красавiка 2024, Пятніца, 14:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На стадыёне «Дынама» распілавалі $150 мільёнаў бюджэтных сродкаў

14
На стадыёне «Дынама» распілавалі $150 мільёнаў бюджэтных сродкаў
ФОТА: SB.BY

Чаму так доўга доўжылася рэканструкцыя?

Будоўля дзесяцігоддзя нарэшце скончаная. Менскі стадыён «Дынама» ўчора ўрачыста адкрыў інаўгурацыйны матч паміж зборнымі з розных беларускіх каманд. Завітаў на спартовае свята і Лукашэнка, гаворыцца ў рэпартажы «Белсата».

Чаму так шмат часу доўжылася рэканструкцыя, і наколькі рацыянальна былі выдаткаваныя грошы падаткааплатнікаў?

Шэсць гадоў рэканструкцыі па кошту трох параўнальных еўрапейскіх стадыёнаў. Сёння, праз тры тыдні пасля афіцыйнага заканчэння работ, менскі стадыён «Дынама» нарэшце запрацаваў.

Адкрылі стадыён матчам паміж дзвюма зборнымі з розных беларускіх каманд. «Дынама» Менск і Берасце з аднаго боку, і астатнія - з другога.

Рэканструкцыю стадыёна запланавалі яшчэ ў 2005-м годзе, але практычна ўзяліся за справу толькі яшчэ праз 7 гадоў.

«Нам трэба кампактны еўрапейскага ўзроўню стадыён, хай там будзе 40-45 тысяч гледачоў. І распальцоўкай займацца там не трэба. Мы - не настолькі багатыя, каб з шыкам там нешта будаваць», - заяўляў Лукашэнка.

У выніку, атрымалася ўдвая кампактней, чым планавалі ва ўрадзе. 22 з невялікім тысячы гледачоў. Затое грошай на гэта выдаткавалі ў разы больш, чым на самыя прэстыжныя еўрапейскія арэны. Так, стадыён «Альянс» у Вене - хатняя пляцоўка тамтэйшага «Рапіда», месціць на 6 тысяч больш гледачоў, чым менскі, затое каштаваў у тры з паловай разы менш. 60 мільёнаў даляраў супраць двухсот, што прыпісваюць «Дынама».

Мюнхенскі «Альянс», дзе базуецца клуб «Баварыя» - шматразовы пераможца Лігі чэмпіёнаў, значна большы па памерах, але, у пераліку на адно глядацкае месца, каштуе ўдвая менш. Праўда, беларуская арэна мае яшчэ і бегавыя дарожкі. Але ў Скоп'і рэканструкцыя аналагічнага аб'екта абышлася, больш, чым у чатыры разы танней.

Спецыялісты тлумачаць, завышанаму кошту паспрыялі некалькі прычын. Па-першае, арэну вызначылі будаваць з захаваннем арыгінальнай сцяны, што значна ўскладніла працы. Па-другое, кошт узняло жаданне чыноўнікаў праводзіць работы выключна сіламі беларускіх кампаній. У выніку адхілілі больш танныя прапановы нямецкіх і вугорскіх праектантаў і аддалі працу «Мінскпраекту».

Маладзечанскі завод металаканструкцый заняўся надзвычай складанай працай ўсталявання кругавога даху над трыбунамі, хоць ніколі раней гэтым не займаўся. Але спецыялісты не выключаюць, што частка пераплаты паспрыяла надзвычайнаму прыбытку некаторых зацікаўленых функцыянераў.

Найбольш яскравы прыклад, які можа сведчыць аб распілоўванні бюджэтных сродкаў – гэта кошт флагштокаў, якія закуплялі праз сайт дзяржаўных закупак айстрэйд. Як заўважыла ў свой час «Наша Ніва», 20 простых металічных труб, для ўсталявання на іх сцягоў, закупілі па больш чым па $20 тысяч. Гэта значыць, коштам шыкоўных лімузінаў, на якія ідзе, мабыць, больш металу, чым на згаданыя трубы, плюс рухавікі, электроніка і іншае. Самы дарагі флагшток такога памеру выданне Pressball, якое праманіторыла кошты ва ўсім свеце, знайшло ў ЗША. І яны каштавалі ў чатыры разы танней.

$150 мільёнаў, якія беларускія ўлады пераплацілі на будаўніцтве стадыёна «Дынама», - гэта столькі ж, колькі запланавана ў гэтым бюджэце на медыцынскую дапамогу насельніцтву.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках