19 красавiка 2024, Пятніца, 21:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Вы — «рэформы», мы — рэвалюцыі»

1
«Вы — «рэформы», мы — рэвалюцыі»
ФОТА: УЛАДЗІМІР КАЦЮБА-БЕЛЫХ/«РЕВДА-ИНФО.РУ»

У Расеі пачалі з'яўляцца графіці супраць падвышэння пенсійнага ўзросту.

У горадзе Рэўдзе Свярдлоўскай вобласці РФ з'явіўся другі за апошнія дні вялікі надпіс, прысвечаны пенсійнай рэформе. «Вы рэформы, мы рэвалюцыі. Народ», - гэтым разам напісалі невядомыя на доме на вуліцы Энгельса, 52, паведамляе мясцовы партал «Ревда-инфо.ру».

Першы надпіс «Пенсійную рэформу прыдумалі забяспечаныя ворагі нацыі» раней з'явіўся ў гэтым горадзе на доме на вуліцы Чайкоўскага.

Абодва выказванні, мяркуючы з усяго, датычныя да законапраекта аб падвышэнні пенсійнага ўзросту, які быў унесены ў Дзярждуму РФ 16 чэрвеня. У канчатковай рэдакцыі яго могуць прыняць ужо восенню гэтага года. Дакумент прапануе падвысіць узрост выхаду на пенсію для мужчын да 65 гадоў, а ў жанчын - да 63 гадоў.

ФОТА: УЛАДЗІМІР КАЦЮБА-БЕЛЫХ/«Ревда-ИНФО.РУ»

Апазіцыянер Аляксей Навальны раней заявіў, што ягоныя штабы арганізуюць мітынгі супраць пенсійнай рэформы ў 20 гарадах Расеі 1 ліпеня. У гэты спіс не ўвайшлі буйныя гарады, дзе праходзяць матчы чэмпіянату свету ў футболе, у тым ліку і Екацярынбург.

Справа ў тым, што паводле ўказу прэзідэнта РФ у дні мундыялю забароненыя ўсе акцыі пратэсту ў гарадах, дзе праходзяць гульні ЧС-2018.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках