29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Die Presse: Расейцам даводзіцца плаціць за авантуры Пуціна

2
Die Presse: Расейцам даводзіцца плаціць за авантуры Пуціна

Ужо даўно вымалёўваецца няпростая сітуацыя.

Расейцам даводзіцца плаціць са сваёй кішэні за правядзенне ўладамі такой замежнай палітыкі. Дагэтуль праблем у іх гэта не выклікала, але «пасля ЧС у футболе можа наступіць цяперашняе абуджэнне», піша ў артыкуле на сайце аўстрыйскай Die Presse сталы аўтар выдання Эдуард Штайнэр.

«На звесткі, якія былі апублікаваныя на днях экспэртамі аддзела даследаванняў і прагнозаў Цэнтрабанка, у кожнай іншай краіне ўжо з радасцю накінулася б апазіцыя, развязаўшы шырокамаштабную дыскусію ў грамадстве. Справа ў тым, - паведамляе аўтар публікацыі, - што калі ў 2014 годзе кожны расеец плаціў 1935 рублёў за год на падтрымку айчыннай сельгаспрадукцыі, то ў 2016 годзе гэтая сума вырасла да 4120 рублёў».

«Заходнія санкцыі, уведзеныя пасля анэксіі Крыма, а таксама захады на адказ у выглядзе забароны на ўвоз заходняй аграрнай прадукцыі вымусілі дзяржаву ўзмацніць падтрымку айчыннага аграрнага сектара. І гэта нягледзячы на тое, што расейскія сельгасканцэрны і так абдзіраюць суайчыннікаў як ліпку на фоне адсутнай канкурэнцыі, не прапаноўваючы айчыннаму спажыўцу якасці, якая адпавядала б заходняй», - адзначае Штайнэр.

«Пакуль такія навіны расейцы не ўспрымаюць сур'ёзна. (...) Аднак ужо даўно вымалёўваецца сумная сітуацыя. Колькасць тых, хто жыве за мяжой беднасці, вырасла з 16,1 млн (2014) да 20,3 млн (2017 год). Цягам чатырох гадоў пасля анэксіі Крыма няўхільна падалі рэальныя даходы грамадзян РФ», - паведамляе аўтар. Эканамічны рост праз рэцэсію адстае ад сусветных тэндэнцый.

«Але нават з улікам таго, што апошнім часам сітуацыя ў эканоміцы пачала трохі выпраўляцца, санкцыі патрабуюць новых фінансавых ахвяр», - піша журналіст. У першую чаргу гаворка ідзе пра алігархаў, якія разам са сваімі канцэрнамі апынуліся ў новым амерыканскім санкцыйным спісе. Яны хочуць атрымаць ад дзяржавы кампенсацыю.

«Больш актыўна за ўсіх гэтага дамагаецца Алег Дзерыпаска. Нядаўна энэргетычны холдынг En+ некалі самага багатага расейца папрасіў у дзяржавы дапамогу сумай 45 млрд рублёў і прапанаваў з гэтай мэтай падняць максімальную суму тарыфаў на камунальныя аплаты і электрычнасць у тым рэгіёне, дзе знаходзіцца ягоны канцэрн», - апавядае Штайнэр.

Спасылаючыся на расейскае выданне «Коммерсантъ», аўтар піша пра тое, што канцэрн у вытворчасці алюмінію «Русал», які належыць Дзерыпаску, папрасіў урад дапамагчы кампаніі шляхам зніжэння выдаткаў на чыгуначнае транспартаванне сыравіны і гатовай прадукцыі.

«Паводле рахункаў рана ці позна ўсё адно давядзецца плаціць спажыўцу. Гэта датычыцца і пенсійных назапашванняў, якія ўлада стала марнаваць на неадкладныя дзяржаўныя патрэбы пасля анэксіі Крыму», - гаворыцца ў артыкуле.

Дагэтуль расейцаў гэта мала турбавала. «Як яшчэ патлумачыць той факт, што, згодна з вынікамі апытанняў дзяржаўнага УЦДГМ, зафіксаваны самы высокі з 1990 года адсотак тых грамадзян краіны, хто ўважае сябе шчаслівым: 83%».

«Замежнапалітычныя амбіцыі прадаўжаюць падымаць настрой грамадзянам краіны: паводле звестак апытання, праведзенага «Лявада-цэнтрам», колькасць расейцаў, якія ўважаюць Расею за вялікую дзяржаву, у перыяд з 2011 да 2017 года вырасла з 47% да 82%», - паведамляе Эдуард Штайнэр.

Праўда, даследаванні праводзіліся да нечаканага кроку ўладаў, пра які было абвешчана ў чэрвені: урад наважыў падвысіць пенсійны ўзрост для жанчын з 55 да 63 гадоў, для мужчын з 60 да 65. Адпаведны законапраект унесены на разгляд у парламент.

«Расейскія СМІ пішуць пра тое, што Пуцін усіх абдурыў. Ён неаднаразова выступаў супраць падвышэння пенсійнага ўзросту. А сёння карыстаецца эйфарыяй вакол ЧС-2018, каб прасунуць адпаведныя змены», - гаворыцца ў артыкуле.

На фоне недахопу бюджэтных сродкаў побач з гэтай рэформай не пройдзеш, канстатуе журналіст. І калі Пуцін усё зробіць правільна і за гэтай рушаць услед іншыя рэформы, ён нават зможа спачываць на лаўрах.

«Праўда, сёння ў грамадстве адчувальна расце хваля пратэсту супраць пастановы ўрада. Онлайн-петыцыя супраць падвышэння ўзросту выхаду на пенсію з пачатку тыдня сабрала звыш 1,8 млн подпісаў. У Крамлі ўважліва сочаць за рэакцыяй у грамадстве», - адзначае аўтар.

«Дзяржаве тэрмінова патрэбныя грошы, і яму давялося пайсці на вельмі непапулярныя захады», - гаворыцца ў артыкуле.

«Вядучы апазіцыйны палітык Аляксей Навальны (...) адным з першых угледзеў пратэстны патэнцыял [у пастанове ўрада]. У аўторак ён заклікаў да агульнарасейскіх акцыях пратэсту супраць пенсійнай рэформы», - рэзюмуе Штайнэр.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках