28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Давер еўрапейцаў да ЕЗ дасягнуў самой высокай адзнакі з 2010 года

4
Давер еўрапейцаў да ЕЗ дасягнуў самой высокай адзнакі з 2010 года

Самыя вялікія еўрааптымісты - жыхары Літвы.

Давер да Еўразвязу сярод яе жыхароў падняўся да рэкорднай адзнакі з 2010 года, дайшоўшы да 42%. Больш за ўсё еўрапейскім уладам давяраюць літоўцы (66%), партугальцы і датчане (па 57%), люксембуржцы і баўгары (па 56%). З восені 2017 года ўзровень даверу да ЕЗ павысіўся ў 19 краінах, піша «Европульс».

Акрамя таго, еўрапейцы сталі больш аптымістычна ацэньваць эканамічную сітуацыю. Упершыню з 2007 года больш за палову еўрапейцаў пазітыўна ацэньваюць эканамічную сітуацыю, а негатыўна - толькі 37%.

Яшчэ больш (58% еўрапейцаў) агулам падтрымліваюць Еўразвяз і 70% адчуваюць сябе яго грамадзянамі. Самымі вялікімі дасягненнямі яны ўважаюць свабоднае перамяшчэнне людзей, тавараў і паслуг па тэрыторыі Еўразвязу (гэты варыянт паказалі 58%) і мір сярод краін-чальцоў ЕЗ (54%).

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках