19 красавiка 2024, Пятніца, 23:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі няма пакупнікоў на загарадную нерухомасць

6
У Беларусі няма пакупнікоў на загарадную нерухомасць
Фота: onliner.by

Рыэлтары сігналізуюць аб змяненні сітуацыі на рынку.

У канцы 2017 года і ў пачатку 2018 года колькасць угодаў з жылой загараднай нерухомасцю ў Менскім раёне зноў пачала расці, хоць уся краіна і нават Менская вобласць па-ранейшаму паказвалі спад. Аднак уздым нават у Менскім раёне доўжыўся нядоўга, што дало рыэлтарам падставу казаць аб новым крызісе загараднай нерухомасці, піша «Ежедневник».

Паводле звестак Нацыянальнага кадастравага агенцтва, у студзені-траўні 2018 года былі ўкладзеныя 383 угоды, у той час як за аналагічны перыяд 2017 года - 396. Розніца нібыта невялікая, для такога адчувальнага рынку загараднай нерухомасці.

Прычым, што дзіўна, чарговы крызіс на рынку загараднай нерухомасці пачаўся ў высокі перыяд, калі попыт на яе традыцыйна расце. Яшчэ ў першым квартале 2018 года фіксаваўся рост продажаў на 20% у параўнанні з першым кварталам 2017 года, а ўжо ў красавіку пайшоў спад на 18%, які працягнуўся і ў траўні - мінус 32%. Зразумела, што такая сітуацыя адбіваецца і на коштах.

Як адзначаюць у агенцтве нерухомасці «Твая сталіца», пачынаючы з 2009 года кошты на загарадную нерухомасць паступова, але ўсё ж зніжаюцца.

«Якія-небудзь сярэднія кошты лецішчаў, катэджаў і дамоў прагназаваць немагчыма. Нават з памераў іх плошчы або адлегласці ад МКАД, - распавяла начальніца аддзела «Дамы.Дачы.Катэджы» агенцтва нерухомасці «Твая сталіца» Алена Акуліч. - У адрозненне ад кватэр у горадзе, кожны з загарадных аб'ектаў значна больш унікальны і на яго кошт уплывае значна больш фактараў».

На думку Алены Акуліч, пры вызначэнні магчымага кошту загараднага аб'екта не працуе механізм «паглядзець, за колькі іншыя выставілі» - у кожным канкрэтным выпадку кошт можа быць, як вышэйшым, так і ніжэйшым, чым заяўлены іншымі прадаўцамі. Акрамя таго, варта ўлічваць той факт, што ў продажы дастаткова аб'ектаў, якія заяўленым коштам ужо не першы год шукаюць свайго пакупніка.

«Доўгі тэрмін экспазіцыі аб'ектаў на рынку абумоўлены існай кан'юнктурай рынку. Ужо каторы год многія прадаўцы загараднай нерухомасці сутыкаюцца з тым, што прапанаваныя пакупнікамі кошты значна ніжэйшыя за сабекошт будаўніцтва такога новага аб'екта. Прычына гэтай сітуацыі ў тым, што крызісы 2000-х гадоў істотна знізілі пакупніцкую здольнасць нашых суайчыннікаў, а шырокі выбар падтрымлівае цэнавую канкурэнцыю паміж прадаўцамі», - адзначае Алена Акуліч.

Экспэрт «Тваёй сталіцы» раіць не спрачацца з рынкам, бо кошты на ім фармуюцца аўтаномна, а пастарацца прыстасавацца да сітуацыі ды развязаць пытанне максімальна выгадным для сябе спосабам.

«Ужо недастаткова проста падаць аб'яву аб продажы і чакаць званкоў. Трэба самім выходзіць на патэнцыйных пакупнікоў і ўжо пасля агляду весці дыялог аб кошце. Як паказвае практыка нашай працы, такі падыход дае добрыя вынікі - дзякуючы актыўнай працы з патэнцыяльнымі пакупнікамі, амаль 60% нашых пагадненняў укладаюцца цягам месяца.

Немалаважнае значэнне мае правільна вызначаны кошт - пры яго фармаванні варта арыентавацца не на кошты прапановы, якія з'яўляюцца толькі жаданнем прадаўцоў, а на кошты ўкладзеных угод - менавіта яны ілюструюць рэальны парадак коштаў. Ну а калі існыя кошты ўгодаў зусім не задавальняюць і жаданым коштам аб'ект доўга не прадаецца, то можна рабіць, як і іншыя прадаўцы - пакуль аб'ект знаходзіцца ў продажы, здаваць яго ў арэнду», - адзначыла экспэрт.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках