24 красавiка 2024, Серада, 7:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Беларусі: Консульскі збор можа павялічыцца да 80 еўраў - гэта праўда

14
МЗС Беларусі: Консульскі збор можа павялічыцца да 80 еўраў - гэта праўда

У міністэрстве пракаментавалі падаражанне шэнгенскіх візаў.

У МЗС Беларусі пракаментавалі пастанову паслоў краін - чальцоў ЕЗ пачаць перамовы з Еўрапарламентам наконт карэкціроўкі Візавага кодэкса, а таксама паведамілі, як гэта можа закрануць нашых грамадзян.

«Прынятая пастанова з'яўляецца чарговым этапам працэсу карэкціроўкі Візавага кодэкса краін Шэнгенскай зоны, збольшага ў бок узмацнення жорсткасці. Напрыклад, сярод прапанаваных змяненняў плануецца ўстанавіць перыяд падачы візавых заявак не пазней чым за 15 дзён да паездкі. Могуць быць уведзеныя агульныя патрабаванні да выдачы шматразовых віз тэрмінам дзеяння ад 1 да 5 гадоў для сталых заяўнікаў. Праўда і тое, што консульскі збор можа павялічыцца да 80 еўраў. Будуць і іншыя змены», - заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз.

У міністэрстве мяркуюць, што карэкціроўка ўласных візавых правілаў - унутраная справа Еўразвязу, але гэта адаб'ецца і на нашых грамадзянах, якія жадаюць наведаць краіны шэнгенскай зоны. Да такога варыянту развіцця падзей у міністэрстве заклікалі быць гатовымі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках