25 красавiка 2024, Чацвер, 19:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гамельчукі: Будзем змагацца за сваё здароўе і дзяцей усімі спосабамі

6
Гамельчукі: Будзем змагацца за сваё здароўе і дзяцей усімі спосабамі

Людзі абураныя, што «Гомельшпалеры» зноў пачалі труціць ебяспечнымі для здароўя выкідамі навакольныя дамы.

Не прайшло і тыдня з тых часоў, як адміністрацыя «Гомельшпалераў» пераконвала мясцовых жыхароў, што пасля мадэрнізацыі лініі вытворчасці вінілавых шпалер, праблема забруджвання паветра ў Навабеліцкім адразу ж развяжацца, пішуць «Сильные новости». Але як кажуць у народзе: «А воз і цяпер там». Толькі вось жыхары найбліжэйшых дамоў ужо моцна абураныя, і гатовыя звярнуцца ў пракуратуру.

Увесь мінулы тыдзень вытворчасць вінілавых шпалераў была прыпыненая. Як журналістам патлумачыла адміністрацыя завода, яны робяць усё магчымае, каб атрутныя выкіды ад вытворчасці не забруджвалі паветра ў раёне. Але ўжо некалькі дзён паніка за сваё здароўе вярнулася да тых, хто жыве ў радыусе некалькіх кіламетраў вакол завода.

Мясцовая жыхарка Валянціна б'е трывогу. Справа ў тым, што дым без прыпынку «валіць» ужо каторы дзень. Пра якую мадэрнізацыю ішла гаворка, калі пасля запуску лініі ў мінулы чацвер нічога не змянілася. Усе абяцанні ў трубу?

Журналісты паспрабавалі зноў звярнуцца да адміністрацыі завода. У апошняй гутарцы з Кушняровым Віктарам ён распавёў, што «Гомельшпалеры» занепакоеныя не менш за мясцовых жыхароў сітуацыяй з выкідамі. Праясніць сітуацыю, што адбываецца на заводзе і чаму з трубы трэці дзень ідзе дым, рэдакцыя не здолела. Ніхто з адміністрацыі слухаўку не ўзяў, нягледзячы на тое, што ў прыёмнай пацвердзілі, што галоўны інжынер на месцы.

Са слоў супрацоўнікаў прадпрыемства, печ ніхто і не збіраўся ўключаць. На гэты момант замест гэтага паводле новага праекту ўвялі ў эксплуатацыю цеплаабменнік, які павінен быў паменшыць выкіды ў 300 разоў. Але мяркуючы з едкага паху вакол завода, са сваёй функцыяй ён не спраўляецца.

Аддзел аховы атмасфернага паветра ўжо даўно ўзяў на кантроль прадпрыемства. На гэты момант ужо двойчы было выяўлена перавышэнне дапушчальнай нормы забруджвання паветра, як журналістам растлумачылі ў аддзеле.

Таксама супрацоўнікамі аддзела былі выстаўленыя прэтэнзіі аб выяўленых фактах перавышэння не толькі канцэрну завода, але і ААТ «ЦБК-Кансалт», чыім філіялам з'яўляюцца «Гомельшпалеры». Кіраўніцтва завода было прыцягнутае да адміністрацыйнай адказнасці.

Са слоў супрацоўнікаў аддзела, факты перавышэння фіксуюцца ў тым выпадку, калі цягам 30 дзён у выніку аналізу паветра выяўленыя перавышэнні. На гэтым тыдні ўжо двойчы былі ўзятыя пробы. Вынікі апошняй павінны прыйсці неўзабаве, але мяркуючы з таго, што сітуацыя на заводзе не мяняецца, вынікі будуць такія ж.

Відавочныя факты парушэння тэхналагічнага працэсу, зафіксаваныя перавышэнні нормаў забруджвання паветра, атрутнага дыму, які бясконца ідзе з трубы. Але ў адказ пакуль толькі абяцанні.

А як жа мясцовыя жыхары? Яны настроеныя катэгарычна - трэба змагацца за сваё здароўе, і за здароўе сваіх дзяцей усімі спосабамі. Цяпер у раёне ідзе збор подпісаў, а далей жыхары будуць звяртацца ў пракуратуру. З іх слоў, адміністрацыя завода не баіцца ні эколагаў, ні вынікаў праверкі забруджвання паветра. Галоўнае, выканаць тэрміновы заказ у вырабе шпалераў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках