24 красавiка 2024, Серада, 9:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На беларуска-польскай мяжы з'явіўся помнік паўстанцам 1863 года

На беларуска-польскай мяжы з'явіўся помнік паўстанцам 1863 года

155 гадоў таму пад Грушкамі адбылася бітва атрада легендарнага палявога камандзіра з расейскім войскам.

У вёсцы Грушкі, што непадалёк ад цяперашняй беларуска-польскай мяжы, падарожнік можа ўбачыць помнік паўстанцам 1863 года, паведамляе «Радыё Рацыя».

Грушкі сёння - мясцовасць Аўгустоўскага павета, належыць гміне з цэнтрам у Пласцах. Некалі гэта была вёска каралеўскай эканоміі Гарадзенскага павета Троцкага ваяводства.

155 гадоў назад 28 чэрвеня 1863 года ў лесе пад Грушкамі адбылася бітва атрада Язэпа Раматоўскага, легендарнага палявога камандзіра «Ваўра» з расейскім войскам, накіраваным на падаўленне вызвольнага паўстання.

У бітве пад Грушкамі паўстанцы перамаглі. А праз сто гадоў у гонар гэтай падзеі ў мястэчку быў усталяваны помнік. Мясцовыя жыхары шануюць памяць аб воінах паўстання.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках