24 красавiка 2024, Серада, 6:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марыюш Блашчак назваў прыярытэты польскага войска

Марыюш Блашчак назваў прыярытэты польскага войска
МАРЫЮШ БЛАШЧАК
ФОТА: ADAM GUZ/EAST NEWS

Міністр абароны Польшчы распавёў пра «тэхнічны скачок» польскага войска.

Павелічэнне колькасці польскага войска, рэформа сістэмы камандавання, мадэрнізацыя і супрацоўніцтва з хаўруснікамі - гэта самыя галоўныя пытанні, якія закрануў міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак у сваім выступе з нагоды свята Генеральнага камандавання ўзброенымі сіламі, паведамляе «Радыё Польшча».

Кіраўнік абароннага міністэрства сказаў, што мэтавая колькасць польскага войска павінна скласці 200 тысяч чалавек. У рамках умацавання абароннага патэнцыялу на ўсходзе Польшчы будзе створаная чацвёртая дывізія, якая павінна супрацоўнічаць з Войскамі тэрытарыяльнай абароны.

Сярод прыярытэтаў Міністэрства нацыянальнай абароны - таксама вяртанне вядучай ролі ў войску кіраўніку Генеральнага штаба. Менавіта ён будзе самым галоўным жаўнерам Войска Польскага. На пазнейшых этапах рэформы будуць вернутыя камандаванні асобнымі родамі войскаў, такіх як як ВПС, вайсковы флот і наземныя войскі.

Марыюш Блашчак нагадаў, што падпісаная вясной дамова аб набыцці амерыканскіх сістэм ПРА Patriot - гэта «тэхнічны скачок для польскага войска». Неўзабаве ўзброеныя сілы, напрыклад, ракетныя і артылерыйскія войскі, атрымаюць таксама іншае сучаснае абсталяванне, - дадаў міністр.

У пытанні дачыненняў Польшчы з хаўруснікамі міністр абароны падкрэсліў, што партнёрства з ЗША - гэта адзін з падмуркаў бяспекі Польшчы і дзейнасці Польшчы ў рамках NATO. Польшча ўдзельнічае таксама ў рэгіянальных саюзах, у тым ліку ў фармаце Бухарэсцкай дзявяткі. Нарада гэтай арганізацыі адбылася нядаўна ў Варшаве, дзе была падпісаная супольная дэкларацыя.

А на саміце NATO ў ліпені Бухарэсцкая дзявятка агучыць ініцыятыву пад назвай Праграма «4x30», - паведаміў міністр Марыюш Блашчак:

«Гэтая праграма павінна да 2024 года забяспечыць хаўрусніцкія сілы 30-ю механізаванымі батальёнамі, 30-ю авіяцыйнымі дывізіёнамі і 30-ю вайсковымі суднамі, гатовымі ў выпадку неабходнасці да пачатку баявых дзеянняў цягам 30 дзён ці ў яшчэ больш кароткі тэрмін. Гэта будзе сігнал для ўсяго свету, што NATO ўсё больш умацоўваецца і павышае сваю баяздольнасць. І што мы не спыняемся на пастановах, прынятых у Ньюпарце і ў Варшаве, а ідзем далей».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках