19 красавiка 2024, Пятніца, 12:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Літвы сустрэўся ва Украіне з Бабчанкам

Кіраўнік МЗС Літвы сустрэўся ва Украіне з Бабчанкам
Фота: @LinkeviciusL

Лінас Лінкявічус назваў журналіста «моцным і цвёрдым» чалавекам.

Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус у рамках свайго візіту ў чацвер вечарам сустрэўся з расейскім журналістам Аркадзем Бабчанкам, паведамляе delfi.lt.

Гэтая сустрэча адбылася праз тры тыдні пасля таго, як крамлёўскі крытык з дапамогай службаў бяспекі Украіны імітаваў сваю смерць, каб абараніць сябе ад меркаванай спробы забойства. «Цяпер ён знаходзіцца ў такой адмысловай сітуацыі, ягоны лад жыцця моцна абмежаваны. Я разумею так, што ў гэтыя тыдні гэта першы раз, калі яму ўдалося вырвацца», - сказаў BNS праз тэлефон з Кіева міністр.

«Ён мне здаўся моцным і цвёрдым», - дадаў Л. Лінкявічус.

На наступны дзень пасля ўяўнага забойства А.Бабчанкі ў ягоным доме 29 траўня ён жывым выступіў на прэс-канферэнцыі Службы бяспекі Украіны (СБУ). Ва Украіне кажуць, што план інсцэніроўкі забойства А.Бабчанкі быў хітрасцю, якая павінна была парушыць запланаваны Масквой замах на ягонае жыццё.

Са слоў Л.Лінкявічуса, журналіст не сумняваецца, што за замах нясе адказнасць Расея. Лінкявічус, які назваў дзеянні ўкраінскіх праваахоўных органаў і А.Бабчанкі «спецыяльнай аперацыяй», сказаў, што не хоча гэтага каментаваць: «Я проста не хачу больш развіваць гэту тэму, таму што гэта прамежкавая сітуацыя паміж жаданнем выканаць некаторыя аператыўныя захады і тым маштабам, у якім гэта ўсё адбывалася».

Л.Лінкявічус ва Украіне таксама сустрэўся з афіцыйнымі асобамі і палітыкамі краіны, у тым ліку з прэзідэнтам Пятром Парашэнкам, міністрам замежных спраў Паўлам Клімкіным, сакратаром Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Аляксандрам Турчынавым. Міністр прысутнічаў на сустрэчах з дэпутаткай парламента Юліяй Цімашэнкай, мэрам Кіева Віталём Клічком.

Міністр адзначыў, што варта мець на ўвазе тую акалічнасць, што Украіна ажыццяўляе рэформы, у той жа час як ёй даводзіцца змагацца з падтрымоўванымі Расеяй сепаратыстамі на ўсходзе краіны. Украінскія сілы і падтрымоўваныя Масквой сепаратысты ваююць з вясны 2014 года. Гэты канфлікт ужо забраў жыцці больш чым 10 тысяч чалавек.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках