16 красавiка 2024, aўторак, 9:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Вецер на Венеры можа змяніць хуткасць руху планеты

Навукоўцы: Вецер на Венеры можа змяніць хуткасць руху планеты

Акрамя таго, там ёсць невядомая пакуль сіла, якая нівелюе сілу ветру.

Даследнікі з Каліфарнійскага ўніверсітэта Лос-Анджэлеса і ўніверсітэта Парыжа-Сакле прыйшлі да высновы, што вятры, што дзьмуць на Венеры, настолькі моцныя, што здольныя змяніць хуткасць руху планеты. Пра гэта паведамляе «Популярная механика».

У 2015 годзе касмічны апарат Акацукі заўважыў велізарную дугавую хвалю, якая працягнулася па ўсёй паверхні Венеры. Навукоўцы даволі доўга не маглі зразумець прычыну такіх хваляванняў у атмасферы.

Новая кампутарная сімуляцыя паказала, што хваля, зафіксаваная Акацукі, выкліканая моцнымі вятрамі, якія сутыкаюцца з гарамі планеты.

Згодна з сімуляцыяй, атмасфера на Венеры настолькі густая, а вятры настолькі моцныя, што могуць паўплываць на кручэнне планеты, змяняючы яе хуткасць на дзве хвіліны за дзень (адзін дзень на Венеры - гэта 243 дні на Зямлі, а вятры праходзяць па планеце кожныя чатыры мясцовыя дні).

Аднак назіранні паказваюць, што дзень на Венеры карацейшым не становіцца, а значыць, там ёсць нейкая сіла, якая запавольвае кручэнне планеты ў той жа ступені, наколькі вецер яго разганяе. Што гэта за сіла, пакуль невядома.

Усе зонды, якія людзі пасылалі на Венеру, працавалі толькі некалькі хвілін. Яны гінулі альбо ад моцнага ціску, альбо ад атрутнай атмасферы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках