29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Японскі чыноўнік пайшоў на абед на тры хвіліны раней - ягонае начальства перапрасіла на ТБ

11
Японскі чыноўнік пайшоў на абед на тры хвіліны раней - ягонае начальства перапрасіла на ТБ

Дзяржслужбоўцы пакланіліся жыхарам горада праз прычыненыя нязручнасці.

У японскім горадзе Кобе мясцовым чыноўнікам давялося публічна прынесці прабачэнні за тое, што іх калега-дзяржслужбовец дазволіў сабе сысці на абед на тры хвіліны раней пакладзенага часу.

Як паведамляе The Independent, віноўнік - 64-гадовы службовец бюро водазабеспячэння Кобе, чыё імя не называюць - быў шматкроць абвінавачаны ў правіне. Ягоныя калегі падлічылі, што за апошнія сем месяцаў ён больш за 20 разоў на тры хвіліны раней сыходзіў з працоўнага месца, каб набыць свой бента - традыцыйную аднапарцыйную ўпакаваную ежу ў Японіі.

Вінаватага аштрафавалі на палову аднадзённага заробку, а ягоныя кіраўнікі арганізавалі публічную прэс-канферэнцыю з прынясеннем выбачэнняў, якую паказалі на агульнанацыянальнай тэлевізіі.

«Вельмі сумна, што такая правіна адбылася. Мы прыносім за яго глыбокія прабачэнні», - заявіў афіцыйны прадстаўнік бюро на прэс-канферэнцыі і разам з трыма калегамі, згодна з японскай традыцыяй прабачэння, выканаў працяглы глыбокі паклон.

Бюро пайшло на такія захады, бо «мы звязаныя абавязкамі дзяржаўнай службы і павінны марнаваць працоўны час на выкананне сваіх абавязкаў», патлумачыў у каментары CNN прадстаўнік гэтай дзяржаўнай канторы Джэн Ока.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках