29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як Сталін правароніў пачатак вайны

22
Як Сталін правароніў пачатак вайны

Пра тое, што СССР і Нямеччына былі фактычнымі хаўруснікамі, якія падзялілі ў 1939 годзе Польшчу, у савецкай гістарыяграфіі замоўчваецца.

Сёння будзе матэрыял пра тое, што здарылася 22 чэрвеня 1941 г - у гэты дзень роўна 77 гадоў таму пачалася вайна паміж Германіяй і СССР. Цяпер пра гэта кажуць мала, але да лета 1941 г паміж СССР і Германіяй былі цалкам сяброўскія дачыненні і была ўкладзеная «дамова аб дружбе і ненападзе», піша вядомы беларускі блогер Максім Міровіч у сваім ЖЖ.

У савецкай гістарыяграфіі пачатак вайны падавалі так: вось быў мірны СССР, які ўклаў з Германіяй дамову аб тым, што яна не будзе на яго нападаць, а потым яна напала. Пра тое, што СССР і Нямеччына былі фактычнымі хаўруснікамі, якія падзялілі ў 1939 годзе Польшчу, у савецкай гістарыяграфіі замоўчваецца. Таксама ні слова не гаварылася пра тое, што ўжо за некалькі месяцаў да пачатку вайны палкаводцы папярэджвалі Сталіна аб тым, што Германія рыхтуецца да вайны. Той жа цалкам праігнараваў іх папярэджанні і, фактычна, вінаваты ў катастрафічных стратах СССР у першыя дні вайны. Савецкія войскі папросту не былі гатовыя да наступу немцаў.

Такім чынам, у сённяшнім пасце - апавед пра тое, як Сталін правароніў пачатак вайны.

Дачыненні паміж Германіяй і СССР да лета 1941 года.

Вельмі цікавая і далікатная тэма, якую жудасна не любяць усе сталіністы - а што, уласна, было паміж СССР і нацысцкай Германіяй да 22 чэрвеня 1941 года? Было сяброўства і хаўрусніцкія стасункі - паміж СССР і Германіяй была ўкладзеная «дамова аб ненападзе», а ў 1939 годзе дзве гэтыя краіны падзялілі Польшчу, правёўшы затым супольны вайсковы парад у Берасці. Сталіністы ўсяляк даводзяць, што гэта быў не парад, а «супоьнае ўрачыстае праходжанне войскаў пад музыку», але, вядома, сутнасць падзеі ад гэтага не мяняецца.

Савецкая прэса тых гадоў ўвешаная хвалебнымі эпітэтамі ў гонар Гітлера - маўляў, дарагі вы наш Адольф Алаізавіч, пакараем мы разам з вамі нахабных англасаксаў, а тыя, хто наводзяць паклёпы на нашае сяброўства – дык гэта ворагі і агенты амерыканскіх выведак. Вось асабістыя добрыя пажаданні ад Сталіна Гітлеру, апублікаваныя ў газеце «Правда» ў 1939 годзе:

А вось тэзісы з той самай сумна вядомай «дамовы аб дружбе і мяжы», якую ўклалі абедзве краіны пасля «ліквідацыі выродлівага стварэння Версальскага міру» - Польшчы:

Аб дружбе і хаўрусніцкіх стасунках кажуць і іншыя факты. Фільм Сяргея Эйзенштэйна «Аляксандр Неўскі», які выйшаў у 1938 годзе (немцы там паказаныя грознай і злой сілай) быў на нейкі час забаронены да паказаў у кінатэатрах СССР - каб «не псаваць дружбу». Пасля 22 чэрвеня 1941 года фільм пачаў паказвацца зноў, з падвоенай сілай.

Ці такі факт - да 1941 года СССР узмоцнена дапамагаў Германіі нафтай і харчаваннем - толькі за 1940 год у Германію «сябру Адольфу» было пастаўлена 657.000 тон нафтапрадуктаў (75% усяго савецкага экспарту) і амаль мільён тон збожжа. Апошні эшалон з хлебам прайшоў праз мяжу СССР праз 2 гадзіны пасля ночы 22 чэрвеня 1941 года.

Што здарылася напярэдадні 22 чэрвеня 1941 году?

Захаваліся сведчанні, што многія камандзіры, военачальнікі і выведка ў пачатку лета 1941 года даносілі Сталіну звесткі, што немцы актыўна рыхтуюцца да наступальнай аперацыі. Сцягваюць да межаў ударныя часткі, падвозяць паліва, падцягваюць тылавое забеспячэнне, рыхтуюць на аэрадромах бамбавікі і суправаджэнне. На ўсе гэтыя факты «вялікі мовазнаўца і палкаводзец» адказваў толькі адно - гэта ўсё хлусня і дэзінфармацыя, якую разводзяць паклёпнікі з лагера «буржуінскіх» англасаксаў, якія хочуць пасварыць дзве хаўрусніцкія дзяржавы.

Захаваўся вось такі дакумент, датаваны 17 чэрвеня 1941 г - у ім гаварылася аб падрыхтоўцы налётаў нямецкай авіяцыі на СССР (якія, уласна, і здарыліся пра 5 дзён). На дакуменце стаіць асабістая рэзалюцыя Сталіна, напісаная зялёным алоўкам - «Можаце паслаць вашу «крыніцу» са штаба да еб-най маці. Гэта не крыніца, а дэзінфарматар».

Яшчэ раз, па літарах, для зусім някемлівых. За 5 дзён да пачатку ўварвання Германіі «вярхоўны галоўнакамандуючы» (і па сумяшчальніцтве дыетолаг) пасылае прафесійных вайскоўцаў і не робіць наогул нічога.

Гаротны вынік сталінскай бестурботнасці.

Як вынік - нямецкі ўдар 22 чэрвеня 1941 года стаў поўнай нечаканасцю для СССР. Не былі гатовыя войскі СПА, не былі гатовыя памежнікі. Для звычайных людзей вайна стала поўнай нечаканасцю (хоць Сталіну даўно дакладвалі, да чаго ўсё ідзе). У выніку ўжо ў першыя тыдні вайны СССР страціў значную частку тэрыторыі, бомбавыя ўдары зазналі мноства гарадоў, загінула мноства мірных людзей, патрапіла ў палон мноства жаўнераў і было страчана шмат вайсковай тэхнікі. Немцы проста палілі выстаўленыя на аэрадромах самалёты і захоплівалі танкі, якія стаялі «на прыколе» - у іх нават не было запраўленае гаручае.

Вось так бывае, калі ўся ўлада засяроджваецца ў руках аднаго не вельмі разумнага і злога чалавека.

А што думаеце пра 22 чэрвеня 1941 года вы? Ці вінаваты ў паразах СССР асабіста Сталін?

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках