25 красавiка 2024, Чацвер, 15:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фільм беларускі трапіў на міжнародны кінафестываль у Марсэлі

2
Фільм беларускі трапіў на міжнародны кінафестываль у Марсэлі
ФОТА З САЙТА МИНСК-НОВОСТИ

У Менску фільм выйдзе ў пракат у верасні.

Фільм беларускі Юлі Шатун «Заўтра» возьме ўдзел у 29-м Міжнародным кінафестывалі ў Марсэлі, пішуць «Минск-Новости».

Летась фільм быў названы найлепшай мастацкай стужкай у Нацыянальным конкурсе ММКФ «Лістапад» і стаў першым беларускім фільмам, які здолеў увайсці ў міжнародны конкурс кінадэбютаў «Маладосць на маршы».

Сюжэт наступны: былы настаўнік ангельскай мовы з маленькага горада раскідвае рэкламныя ўлёткі па паштовых скрынях. У яго ёсць жонка, сын, які вучыцца ў Менску, няскончаны рамонт і святочны латарэйны білет, які на некалькі секунд дае яму шанец памарыць.

Фільм распавядае пра жыццё ў Мазыры, дзе насельніцтва складае сто тысяч чалавек. Гэта горад, дзе нарадзілася Юлія і дзе жывуць яе бацькі - галоўныя героі Анатоль і Аксана Шатуны.

Сама рэжысёрка, сцэнарыстка і прадусарка скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў у спецыяльнасці «Прыкладная культуралогія». Жыве ў Менску і працуе над новым кінапраектам, падрабязнасці пра які пакуль трымае ў сакрэце. «Заўтра» - яе першы поўнаметражны фільм. На ММКФ «Лістапад» ён таксама атрымаў прыз Гільдыі кіназнаўцаў і кінакрытыкаў Беларусі «За стварэнне дакладнага і выразнага ладу сучаснага беларускага грамадства».

«Не было мэты зрабіць жорсткую сацыяльную стужку. Вядома, здымала пра тое, што мне не абыякава. Аднойчы на занятках мой настаўнік у «Беларускім калегіюме» Валянцін Акудовіч сказаў: «Пішыце свой галаўны боль». І я напісала. Мне здаецца, атрымалася сумленна», - распавяла Юлія агенцтву «Минск-новости».

Міжнародны кінафестываль у Марсэлі пройдзе з 10 да 16 ліпеня. Ён прадэманструе фільмы з усяго свету. Для многіх з іх паказ у конкурснай праграме стане сусветнай або міжнароднай прэм'ерай. Фільм «Заўтра» на фестывалі ў Марсэлі будзе прадэманстраваны ў новай, пашыранай версіі. Стужка возьме ўдзел адразу ў трох конкурсах: Міжнародным конкурсе, конкурсе дэбютных фільмаў і конкурсе асацыяцыі французскіх кінатэатраў GNCR.

У Менску фільм выйдзе ў пракат у верасні.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках