25 красавiка 2024, Чацвер, 1:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хто ездзіць па Беларусі на бронетэхніцы пад сімволікай «Наваросіі»

17
Хто ездзіць па Беларусі на бронетэхніцы пад сімволікай «Наваросіі»
ФОТА ПАЛІНЫ СЦЕПАНЕНКІ

Некалькі цікавых фактаў пра «гасцей» з Расеі, што праехалі з сімволікай сепаратыстаў ад Воршы да Берасця.

Некалькі дзён таму ў беларускіх СМІ з'явіліся паведамленні пра калону расейскай бронетэхнікі, у якой быў і аўтамабіль з сімволікай сепаратыстаў так званай «Наваросіі».

Пазней у сацыяльных сетках сталі з'яўляцца фота прабегу ў Берасці, дзе прайшла яго фінальная частка.

Гаворка ішла пра бронепрабег «дарога мужнасці», які прайшоў другім разам.

«Салідарнасць» сабрала некалькі цікавых фактаў пра арганізатараў прабегу і іх партнёраў у Беларусі.

Арганізатар атрымаў грант ад Пуціна

Бронепрабег «дарога мужнасці» праводзіць расейская міжрэгіянальная грамадская арганізацыя «вайскова-тэхнічнае таварыства», зарэгістраваная ў 2016-м.

Як паведамляецца на сайце арганізацыі, мерапрыемства праходзіць пры непасрэднай падтрымцы расейскага Фонду прэзідэнцкіх грантаў.

Асноўнай сваёй задачай ВТТ называе «захаванне вайскова-тэхнічнага спадчыны войска СССР і Расеі», а таксама «рэалізацыю вайскова-тэхнічных мерапрыемстваў для моладзі з патрыятычнай скіраванасцю».

Бронепрабег праходзіць другім разам, арганізатары разглядаюць яго ў якасці штогадовага мерапрыемства.

Удзельнікамі прабегу сёлета сталі прадстаўнікі Расеі, Беларусі, Таджыкістана, Узбекістана, Арменіі і Казахстана. Паводле плана яны павінны пераадолець больш за 2300 км шляху.

Летась «Вайскова-тэхнічнае таварыства» арганізавала перасячэнне Керчанскага праліва на бронеаўтамабілі БРДМ-2.

Хто едзе на джыпе з сімволікай «ДНР»

У калоне ўдзельнікаў бронепрабегу быў заўважаны джып з незарэгістраванай сімволікай «ДНР», «ЛНР» і надпісамі «Наваросія, мы з вамі», а таксама сцягам Саратаўскай вобласці. Пра прыналежнасць да гэтай вобласці сведчаць нумарныя знакі.

На Саратаўскім сайце «Общественное мнение» паведамляецца, што ад Саратаўскай вобласці ў ім удзельнічаюць баявая разведвальная дазорная машына БРДМ-2 і аўтамабіль «Ваўкадаў». Кіраўнік каманды - сябра рады Саратаўскага абласнога аддзялення Усерасейскай грамадскай ветэранскай арганізацыі «Баявое братэрства», дырэктар навукова-вытворчага прадпрыемства «Салітон» Сяргей Жарнавы.

Згодна з інфармацыяй на сайце прадпрыемства, адным з заказчыкаў «Салітон» з'яўляецца МУС Расеі. Прадпрыемства выпускае спецтэхніку, у тым ліку аўтамабілі падвышанай праходнасці серый «Лясун», «Рацібор» і «Ваўкадаў».

АЛЯКСЕЙ МІГАЛІН І АЛЯКСАНДР МЯТЛА (СПРАВА). ФОТА VK.COM/VOENTEX

У Менску ўдзельнікаў прабегу сустракаў Аляксандр Мятла, адзін з заснавальнікаў і кіраўнік «Лініі Сталіна». На старонцы ВТТ у сацыяльнай сетцы яго называюць «нашым сябрам і партнёрам у Беларусі».

У менскай праграме ўдзельнікаў прабегу было наведванне Музея Вялікай Айчыннай вайны, а таксама выступленне кіраўніка «Вайскова-тэхнічнага таварыства» Аляксея Мігаліна на сцэне ў фан-зоне «Спадарожнік Беларусь» перад пачаткам матчу Расея-Егіпет.

Навіну пра гэта Вконтакте суправадзілі гуллівым каментаром: «Як расейскія заўзятары прыязджаюць глядзець футбол? Вядома, на браневіку!»

Прабег працягваецца

На зваротным шляху з Берасця да Масквы ўдзельнікі бронепрабегу заедуць у Баранавічы і Бярозу.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках