18 красавiка 2024, Чацвер, 18:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўразвяз увёў ў адказ мыты на тавары з ЗША

1
Еўразвяз увёў ў адказ мыты на тавары з ЗША

Агульны аб'ём мыт складае 2,8 мільярда еўраў.

Штрафныя мыты Еўразвязу на некаторыя тавары з ЗША ў ноч на пятніцу, 22 чэрвеня, увайшлі ў дзеянне. Такім чынам ЕЗ адрэагаваў на пастанову прэзідэнта ЗША Дональда Трампа абкласці мытамі сталь і алюміній з Еўропы, Канады і Мексікі, паведамляе «Немецкая волна».

Амерыканскія мыты набылі моц у ноч на 1 чэрвеня і склалі 25 працэнтаў на вырабы са сталі і 10 працэнтаў - з алюмінію. Яны закранаюць тавары, што ўвозяцца з Еўропы, на агульную суму 6,4 мільярдаў еўраў.

Мыты Еўразвязу ў адказ тычацца шэрагу тавараў з ЗША, сярод якіх - вырабы са сталі, віскі, арахісавае масла, матацыклы Harley Davidson і джынсы Levi's. Іх агульны аб'ём складае 2,8 млрд еўраў.

Еўракамісар у пытаннях гандлю Сесілія Мальмстром у чацвер, 21 чэрвеня, падкрэсліла гатоўнасць Еўразвязу да развязання гандлёвага канфлікту.

«Мы заўсёды адкрытыя да дыялогу з ЗША», - заявіла Мальмстром, папярэдзіўшы, што гандлёвая вайна можа абрынуць усю сусветную эканоміку. Раней яна патлумачыла, што ЕЗ не хацеў уводзіць гэтыя мыты, але дзеянні ЗША вымусілі яго да гэтай меры. Трамп у сваю чаргу прыстрашыў, што калі еўрапейцы не адмовяцца ад гэтага кроку, то Вашынгтон увядзе новыя мыты на прадукцыю еўрапейскага аўтамабілебудавання і запчасткі да аўтамабіляў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках